РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Малады князь – гл. арт. Малады
Малатарня – машына для малацьбы збожжа. Першыя М. з конным прывадам паявіліся на Беларусі ў 1820-х г. у памншчыцкіх гаспадарках. Жалезныя іх часткі куплялі, а драўляныя рабілі мясцовыя ці вандроўныя майстры. Конны прывад устанаўлівалі ў гумне на шырокім таку ці перад гумном на “манежы”. Малацільны агрэгат прыводзіўся ў рух з дапамогай шырокага і доўгага паса. Сустракаліся і М. таптальныя, ці “таптакі”, - з драўляным нахілена пастаўленым суцэльным колам, што прыводзілася ў рух нагамі валоў ці коней, якія тап ... Прачытаць
Малаток – ручны інструмент у выглядзе металічнага бруса або цыліндра (часцей звужаны з аднаго канца), насаджанага на драўляную ручку пад прамым вуглом, прызначаны для забівання цвікоў, кляпання касы і г. д. Вострым канцом М. кляпалі касу на тупой бабцы, а тупым – на вострай бабцы. Прачытаць
Малодка – гл. арт. Маладая
Маляванкі – гл. арт. Пісанкі
Маляваныя дываны – няма Прачытаць
Манагамія – аднашлюбнасць, гістарычная форма сям’і і шлюбу, калі адзін мужчына ўступае ў шлюб з адной жанчынай (у адрозненні ад мнагажонства і мнагамужжа). Узнікла з парнага шлюбу ў перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу, стала пануючай формай шлюбу. Прачытаць
Мандаліна – струнны шчыпковы музычны інструмент лютневай сям’і. На Беларусі пашырана неапалітанская М., якая мае моцна пукаты склеены з асобных сегментаў корпус авальнай формы, плоскую дэку з круглай рэзанатарнай адтулінай, кароткую шыйку з металічнымі ладамі і галоўку з калкамі для мацавання 4 парных струн. Пры ігры гук здабываецца з дапамогай плектра. На Беларусі М. паявілася, верагодна, у сярэдзіне 19 ст.. пра што сведчыць, напр., яе выява ў размалёўках Троіцкага касцёла ў г. п. Шарашова Пружанскага раё ... Прачытаць
Мара – вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. народаў. На Беларусі яе ўяўлялі чалавекападобнай істотай ростам з тыднёвае дзіця, скура якой пакрыта поўсцю або рэдкім кароткім пер’ем. М. ўвасабляла трывожны сон. Лічылі, што яна перашкаджала дыханню ў час сну, ціснучы на грудзі, горла, і хутка знікала, калі чалавек прачынаўся. Прачытаць
Маровая панна – вобраз у старадаўніх павер’яў беларусаў. Яе ўяўлялі жанчынай у чорнай хустцы. Лічылі, што М. п. прыносіць эпідэмію, мор. Каб засцерагчыся ад павальнай хваробы, увасабленнем якой была М. п., дзяўчаты праводзілі вакол вёскі баразну. Іх суправаджалі старыя жанчыны з косамі, скавародамі. Абрад спраўлялі з шумам, трэскам, крыкам, каб адпужаць М. п. Уяўленне аб М. п. знікла ў канцы 19 – пач. 20 ст. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.