РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Марш – імправізацыйны танец. Музычны памер 2/4, 4/4. Тэмп умерана хуткі. Назва паходзіць ад музычнага жанру – марша. У танцы ўдзельнічае вялікая колькасць выканаўцаў. Асноўныя рухі нагадваюць маршыроўку салдат. Выконваўся звычайна ў канцы вечарыны, быў абавязковым кампанентам традыцыйнага вясельнага рытуалу. М. танцавалі ў пачатку вяселля, у час проваду маладых да шлюбу (суправажальны М.), пры сустрэчы маладых (стрэчны М.), калі абдорвалі маладую (надзельны М.) і калі маладую адпраўлялі да маладога (ра ... Прачытаць
Маршчэнне – адзін са спосабаў аздаблення традыцыйнага адзення; збіранне тканіны ў дробныя складачкі – зборкі. Вытанчанае гафрыраванне па пэўнаму ліку нітак палатна, дапоўненае арнаментальнай белай, чырвонай, чорнай вышыўкай на зборках, здаўна ўпрыгожвала святочныя жаночыя кашулі (звычайна верх і ніз рукавоў), фартухі, паясное адзенне. Арнамент вызначаўся строгімі геаметрычнымі формамі. М. найбольш пашырана на Палессі і Падняпроўі (буда – кашалёўскі і кобрынскі строі). Прачытаць
Маслабойка – гл. арт. Бойка
Масленіца – старажытнае перадвеснавое свята ў славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды (адраджэннем пладаносных сіл зямлі). Асноўная накіраванасць абраднасці М. – провады зімы, пскарэнне прыходы вясны, забеспячэнне багатага ўраджаю і дастатку ў хаце. Святкавалі М. некалькі дзён. У вёсцы яна звычайна пачыналася ў чацвер. Царква прымеркавала М. на нядзелю перад вялікім постам. На масленічным тыдні ў дзень т. зв. святога Уласа ў некаторых мясцінах Беларусі аб’язджалі маладых коней і валоў. У гэты ж дзень ... Прачытаць
Масленка – гл. арт. Масленіца
Мастоўскі строй – традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення на Панямонні. Бытаваў у 19 – пач. 20 ст. пераважна ў Мастоўскім, Шчучынскім і Зэльвенскім р-нах. Жаночы гарнітур складалі кашуля, спадніца з цёмна – сіняй даматканкі, кроеная з 6 кліноў, або андарак з 4 прамавугольных полак (чырвона – малінавага колеру ў вузкія гарызантальныя разнаколерныя паскі), белы або цёмны фартух, аздоблены фальбонамі і карункамі, катанка (накшталт кофты) з белага ці шэрага валенага сукна, аблямаваная чорным аксамітам. Гала ... Прачытаць
Матавіла – прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы. Найбольшў пашыраным было М., якое ўяўляла сабой невялікі драўляны стрыжань з перпердыкулярна прымацаванымі брускамі на абодвух канцах. Сустракалася таксама вілкападобнае М. – з аднаго боку стрыжань меў натуральную развілку, а з другога – умацаваны брусок. Прынцып работы на абодвух М. аднолькавы: трымаючы ў левай руцэ стрыжань і паварочваючы яго то ўлева, то ўправа, правай рукой намотвалі пражу на брускі. На З, ПнЗ і ў Цэнтр. Беларусі ў канцы 19 – ... Прачытаць
Матачнік1 – крацістая драўляная пушачка рознай формы з ручкай (да 0,5 м) для часовага ўтрымання і пераноскі пчалінай маткі з адной борці ў другую. Лакальныя назвы рашотка, рашатня. Прачытаць
Матачнік2 – Ячэйка для вывядзення матак. Адрозніваюць тры віды М.: раявыя, што будуюць пчолы на місачцы перад пачаткам раення, свішчавыя – на пчалінай каморцы для вывядзення маткі на замену старой, штучныя – на прырвівачнай рамцы з пераносам лічынкі. Апошнія шырока распаўсюджаны на пчолагадавальніках. Прачытаць
Матыка – ручная прылада для апрацоўкі глебы (пры праполцы гародніны, на невялікіх участках ёю акучваюць бульбу). Уяўляе сабой трапецападобную або авальную метал. Пласціну (8 – 10 см), насаджаную на доўгае (70 – 110 см) драўлянае дзяржальна. Вядомы М. зубчатая (2 -4 зубы) і камбінаваныя (з аднаго боку пласціна, з другога – зубы). Трапецападобныя і трэхвугольныя здаўна бытавалі амаль па ўсёй Беларусі, авальныя - больш на Пд (Брэсцкі, Пінскі, Гомельскі, Рэчыцкі р-ны) і на З Беларусі (Пружанскі, Слонімскі, ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.