РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Матылёк – традыцыйная рыбалоўная снасць тыпу дарожкі. Уяўляла сабой металічную пласцінку (бляшку) у форме рыбкі, рухома насаджаную на кавалак дроту. На канцы яго мацаваўся якарок, для маскіроўкі абвязаны пер’ем. У вадзе пласцінка круцілася вакол сваёй восі, імітуючы жывую рыбку. М. цягнулі за чоўнам або лодкай на шнуры, да якога прымацоўвалі грузілы. Шнур намотваўся на спецыяльнае матавільца ці дошчачку. М. вядомы здаўна. У наш час выкарыстоўваецца ў аматарска – спартыўным рыбалоўстве ў традыцыйным выгляд ... Прачытаць
Матыль – гл. арт. Матылёк
Маўчун – гл. арт. Бабка2
Мачала – валакністая частка лубу (ліпавай кары), аддзеленая пасля адмочкі ад астатніх яго тканак. Выкарыстоўвалася для ткання (пляцення) рагож, цыновак, віцця вяровак. Прачытаць
Мачанка – гл. арт. Верашчака
Мачанне – страва, як дадатак да бліноў. Гатуецца як верашчака, са скварак з тукам (часам забельваецца смятанай), а таксама з льнянога ці канаплянага Семя; з яец, раскалочаных з мукой і малаком ці вадой; з селядцоў, вараных у падкалочанай мукой вадзе (Камянецкі р-н). Вядома паўсюдна. Прачытаць
Мачаха – няродная маці дзецям мужа ад яго першага шлюбу. Прачытаць
Маштарня – назва жытла конюхаў у панскіх сядзібах 16 – 19 ст. або невялікай майстэрні па рамонту экіпажаў і вазоў, а таксама каморы пры стайні. Як жылыя збудаванні М. ўяўлялі сабой традыцыйнае нар. жыллё (1-, 2- і 3- камернае), часам з прыбудаванымі пры жылых памяшканнях гаспадарчымі каморамі. Жылыя памяшканні мелі 2 – 4 акны, глінабітныя курныя печы або кафляныя печкі – грубкі, сталы, лавы і інш. традыцыйнае начынне. Нярэдка М. прыбудоўвалі да тарцоў стайняў, часам будавалі ў 2 паверхі, у якіх размяшчаліс ... Прачытаць
Медавуха – традыцыйны мядовы напітак. Мёд ці адходы пры медагонцы разбаўляюць гатаванай вадой, дадаюць дрожджы, хмель і трымаюць 6 – 8 сутак у халодным месцы. Вядома М. паўсюдна. Прачытаць
Медагонка – машынка для выдалення мёду з сотаў. Вынайдзена ў 1865 чэшскім пчаляром-аматарам Ф. Грушкай. Разам са сканструяваным П. Пракаповічам рамовым вуллем і прапанаваным у 1857 І. Мерынгам спосабам прыгатавання штучнай вашчыны паклала пачатак сучаснаму этапу пчалярства. Вядомы М. розных канструкцый і мадэлей, але ўсе яны працуюць на выкарыстанні цэнтрабежнай сілы. Пры кручэнні барабана з распячатанымісотамі мёд выпадае з каморак (чарачак) і па ўнутранай паверхні сценак корпуса (раней цэбра) сцякае ўніз, ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.