РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Медарэз – пчалярскі нож для падрэзкі сотаў, вырэзвання матачнікаў, ускрыцця забруса (васковая пячатка спелага мёду) і інш. Адрозніваецца рэгіянальнымі канструкцыйнымі асаблівасцямі (шырынёй і даўжынёй ляза, спосабам заточкі). У наш час выкарыстоўваюцца разнастайныя па форме і канструкцыі як традыцыйныя, так і сучасныя М. У апошні час для ўскрыцця забруса выкарыстоўваюць вілападобныя М. Прачытаць
Медніцтва – техніка вырабу гаспадарчых і мастацкіх рэчаў з медзі; галіна дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вядома ў краінах Стараж. Усходу з 4 – га тысячагоддзя да н. э., у Еўропе – з 3-га тысячагоддзя да н. э. На Беларусі вытворчасць мастацкіх вырабаў з прывазной медзі і яе сплаваў (дыядэмы, бранзалеты, пярсцёнкі, спражкі і інш.) вядома з часоў бронзавага веку. Росквіту дасягнула ў 17 – 18 ст/ У многіх гарадах і мястэчках працавалі майстры – меднікі і катляры, якія з прывазной ліставой медзі выраблялі раз ... Прачытаць
Медуніца – гл. арт. Медавуха
Мера1 – адзінка вымярэння (напр., мера часу). Прачытаць
Мера2 – Адзінка вымярэння масы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Раўнялася 1 пуду. Прачытаць
Мера3 – Тое, чым вымяраюць што-небудзь. Прачытаць
Мерка – гл. арт. Мера3
Мікола – старадаўняе каляндарна-абрадавае свята. Вядомы два М.: веснавы, або цёплы (святкавалася 9 мая с. ст.) і зімовы ( 6 снежня с. ст.), т. зв. мікольшчына. Паводле нар. вераванняў, М. выступае заступнікам земляроба), клапоціцца пра ўраджай. Ён ходзіць па лясах, аглядае пасевы, папраўляе іх пасля зімы: “дзе вымакла – там падсушыць, дзе высахла – там падмочыць”. На веснавога М. ўпершыню пасля зімы выводзілі коней на начлег. Пры гетым начлежнікі ладзілі балёк і рабілі розныя магічныя захады, накіраваныя ... Прачытаць
Міксацыя – у этнаграфіі, фарміраванне новай этнічнай суполнасці ў выніку зліцця некалькіх генетычна народнасных этнічных утварэнняў аднолькавай расавай прыналежнасці; від аб’яднальных этнічных працэсаў. Этнас, які ўзнікае, не з’яўляецца прамым працягам ні адной з кантактуючых этнічных груп. М. цесна звязана з міграцыямі і часцей адбываецца ў працэсе фарміравання раннефеадальных народнасцей (напр., балгар у выніку змешвання цюркскіх і славянскіх этнічных груп). Прачытаць
Міска – традыцыйны ганчарны або такарны выраб; гліняная ці драўляная глыбокая, звычайна круглая пасудзіна для ежы. Адна з старажытных форм керамічнага посуду, вядома на тэр. Беларусі з бронзавага веку. Паводле цэхавых статутаў 17 ст. (Мінск, Полацк) была адным з прадметаў, які павінен быў вырабіць чаляднік у час экзамену на званне майстра ганчарнага рамяства. З канца 19 ст. ганчарныя М. былі больш пашыраны, чым драўляныя. Выраблялі іх з высокапластычнай гліны паліваныя, чорназадымленыя, радзей проста а ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.