РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Музыка – народны скрыпач на Віцебшчыне. Называлі таксама скамарох (Магілёўшчына). У канцы 19 – пач. 20 ст. назва М. перайшла на гарманіста. З 16 ст. М. займае прыкметнае месца ў грамадскім жыцці народа, задавальняючы яго духоўныя патрэбы. Без М. не абыходзіліся многія каляндарна – земляробчыя і сямейныя святы, кірмашы, ігрышчы, вячоркі, бяседы. На іх М. іграў сола або разам з інш. Музыкантамі ў ансамблі, тураваў спевам. Рэпертуар М. вылучаўся асаблівым багаццем, уключаючы гукавыяўленчыя і імправізаваныя, ... Прачытаць
Музычны фальклор – гл. арт. Народная музыка
Мулёр – гл. арт. Куча
Муравінкі – гл. арт. Зліўкі2
Мурня – прамавугольная ў плане пабудова з плеценымі і абмазанымі глінай сценамі для зімоўкі пчол. Крыюць М. саломай, драніцай, дошкамі. Вуллі ставяць, як і ў імшаніку, на папярочныя лягары (бэлькі, леглі) на вышыні 30 – 50 см ад зямлі. Пашырана ва ўсх.раёнах Палесся. Прачытаць
Мутнік – традыцыйная рыбалоўная снасць тыпу невада для лоўлі рыбы (пераважна яршоў) на вялікіх глыбінях. Меў куль (даўжынёй каля 4 – 5 м) і 2 крылы (каля 10 м). М. аснашчалі грузіламі і паплаўкамі так, каб тануў на дно. Ад крылаў адыходзілі доўгія вяроўкі (каля 200 м), на якія прывязваліся кавалкі сетак, анучы, пучкі саломы, сена, што муцілі ваду пры падцягванні снасці да лодак або да берага. Каламуць накіроўвала рыбу да крылаў, а затым і ў куль. М. рыбачылі ў асноўным у Паазер’і. Прачытаць
Мучанка – гл. арт. Крывянка
Мэндлікі – спосаб сушкі снапоў у полі. Прачытаць
Мядзведзь1 – гл. арт. Бітка
Мядніца1 – медная або гліняная пасудзіна накшталт міскі ёмістасцю 8 – 12 л для ўмывання і мыцця посуду. На З Беларусі гліняныя М часам рабілі з падстаўкай для мыла і аздаблялі ангобнай размалёўкай. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.