РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Мядніца2 – даўняя мера сыпкіх рэчываў і вадкасцей на Беларусі. Раўнялася 12 гарцам – 33,84 літра. Прачытаць
Мядуха – гл. арт. Медавуха
Мяздра – гл. арт. Бахтарма
Мяла – прылада (станок) для мяцця сырамятнай скуры. Найбольш старажытны тып М. – 2 калы даўжынёю да 4 м і груз (кола, калодка, жоран). Скуру разразалі на палосы шырынёю каля 30 см і сшывалі ў кольцападобны пас даўжынёю да 5 м, перакідвалі яго цераз перакладзіну, а ўнізе мацавалі груз. Іншы раз палосы сшывалі разам па канцах, адзін канец прывязвалі вяроўкай да бэлькі, а да другога чаплялі груз. Працавалі звычайна 5 мужчын: 4 чал. прасоўвалі паміж палосамі скуры накрыж калы (жэрдкі), 5-ы раскручваў груз, ... Прачытаць
Мялка1 – прылада для пачатковай апрацоўкі (мяцця) ільняной ці канаплянай трасты. Прачытаць
Мялка2 – гл. арт. Мяла
Мянташка – прылада для вастрэння касы. Рабілі яе з цвёрдай драўніны (дубу, грабу, бярозы) у выглядзе лапатачкі (даўжыня 30 – 32 см, шырыня 6 – 7 см) з насечкамі на яе шырокім канцы. Паверхню з насечкамі намазвалі смалою або змочвалі вадою і потым пасыпалі пяском. З пач. 20 ст. пашыраны М. заводскага вырабу. Прачытаць
Мярэжа – традыцыйная рыбалоўная снасць. У адрозненні ад венцера складалася з двух нацягнутых на абручы кулёў (накіраваных уваходамі адзін да другога), злучаных з аднаго боку сеткай, што перагароджвала шлях рыбе і накіроўвала яе ў горлы. Уваход у сеткавыя мяшкі меў форму паўакружнасці. У кулях М. – адно або два сеткавыя горлы, праз якія заплывала рыба. М. устанаўліваліся ў вадаёме паасобку і па некалькі штук у рад. Лоўля рыбы М. характэрна для Паазер’я, дзе ў наш час з’яўляецца прыладай прамысловага лову. ... Прачытаць
Мярэжка – ажурная вышыўка, для выканання якой з палатна выцягваюць неабходную колькасць нітак утку або асновы, а астатнія перавіваюць пэўным спосабам. У залежнасці ад узору, асаблівасцей тэхнікі выканання, колеру вылучаюць простыя і складаныя М., вузкія і шырокія, аднарадныя і шматрадныя, белыя і каляровыя. Адзін з традыцыйных прыёмаў – пруцікаванне – разнавіднасць простай белай М. Свабодныя ніткі збіраюць у пучкі толькі з аднаго боку (кутасік) або з двух бакоў (слупок). Больш цкладанымі белымі М. (панка, ... Прачытаць
Мясаед – перыяд паміж пачаткам каляд і масленіцай працягласцю 5 – 9 тыдняў, калі праваслаўнай царквой дазвалялася есці мяса. М. ахопліваў такія святы і прыкметныя дні праваслаўнага календара, як вадохрышча, зрэдку – грамніцы, Аўлас. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.