РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7
Накра – гл. арт. Каза1
Накроп – валасяное крапіла для апырсквання (скраплення) вадою пчол пры лоўлі раёў. Апырсканы рой змяталі птушыным крыльцам або аграбалі у раёўню кузаробам – невялікім бяроставым ці лубяным чарпачком. Пры адсутнасці Н. ўжывалі маленькі венік. Бортнікі карысталіся сікаўкамі. Прачытаць
Налеснікі – гл. арт. Наліснікі
Наліванкі – гл. арт. Кішкі
Наліснікі – тонкія бліны з пшанічнай мукі. Муку, часам падмяшаўшы трохі крухмалу, раскалочваюць у вадзе або малацэ на рэдкае цеста (на бліны разводзяць гусцей), дадаюць яйка. Каб. Н. былі больш пышнымі і мяккімі, яечны бялок збіваюць на пену і, дадаючы патроху, падмешваюць у цеста. На патэльню цеста наліваюць тонкім слоем, каб толькі закрыць яе дно. У Н. загортваюць (завіваюць) тварог, мак, мятыя ягады, мёд, варэнне, скваркі, у наш час – фарш з варанага мяса. Часта Н. спажываюць без нагынкі: перагінаюць іх ... Прачытаць
Намітка – даўні галаўны ўбор замужніх жанчын на Беларусі. Складаўся з уласна Н. – тонкага белага кужэльнага палатна (ручніка) шыр. 30 – 60 см, даўж. ад 2,3 – 2,6 да 5 м, абматанага паверх чапца, і тканкі (валік з кудзелі, абшыты палатном, на які накручвалі валасы). Вядома каля 30 спосабаў абмотвання. Часам абодва канцы завязваліся ззаду (магілёўскі строй), над ілбом ці па баках (капыльска – клецкі строй); найчасцей адзін канец праходзіў пад барадой і драпіраваўся над плячом, а другі спадаў на спіну.Часам ... Прачытаць
Напраўнай вудай – гл. арт. Перавалока
Нарвенская культура – археалагігная культура неалетычных плямён, якія ў 4 – 3 тысячагоддзях да н. э. Насялялі тэр. Паўд. – Усх. Прыбалтыкі і Паўн. Беларусі. Насельніцтва займалася рыбалоўствам, паляваннем і збіральніцтвам, у канцы неаліту зараджаліся земляробства і жывёлагадоўля. Паселішчы размяшчаліся на берагах вадаёмаў, пры вытоках або ўпадзенні невялікіх рэчак. Жытлы наземныя, чатырохвугольныя ў плане, з двухсільнай страхой. Сцены рабілі з вертыкальна ўбітых у зямлю завостраных калоў. Пасярэдзіне жытлаў, размяшча ... Прачытаць
Народнае мастацтва – гл. арт. Народная творчасць
Народная музыка – няма Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.