РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7
Народная творчасць – мастацкая калектыўная творчая дзейнасць працоўнага народа, якая адлюцтроўвае яго жыццё, погляды, ідэалы; створаныя народам і што бытуюць у народных масах паэтычныя творы, музыка, танец, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. У шырокім сэнсе Н.т. – усе віды не прафесійнага мастацтва (самадзейнае мастацтва). Вывучэннем Н. т. займаюцца фалькларысты, этнографы, мастацтвазнаўцы. Прачытаць
Нарты – прыстасаванні ў форме шырокіх лыж, пляцёнак, якія прывязваліся да нагі для пераходу цераз балота, а таксама для хадзьбы па снезе. Прачытаць
Насатка1 – даўняя адзінка вымярэння вадкасці; драўляны посуд з носам для мёду, мядовага піва, медавухі і мядовага квасу. Прачытаць
Насатка2 – бочачка з двума днамі, рыльцам і дужкай для пераноскі. Прачытаць
Насілкі – прыстасаванне ў выглядзе дзвюх жардзін з насланымі на іх дошкамі для пераносу гною, каменняў і г. д. Прачытаць
Насілы1 – прыстасаванне ў выглядзе дзвюх жардзін, асобных або збітых дошкамі, для пераносу коп сена. Прачытаць
Насілы2 – гл. арт. Каромысел
Насоў – верхняе расхіннае сялянскае адзенне з белага даматканага палатна. Падобны на халат, часта з шырокім адкладным каўняром. Апраналі на кашулю, зімою на кажух. Да пач. 20 ст. быў пашыраны ў Віцебскай, на Пн Мінскай і Магілёўскай губ.? а таксама на Смаленшчыне і Пскоўшчыне. Прачытаць
Настаўка1 – традыцыйная рыбалоўная снасць у выглядзе адкрытага зверху і знізу ўсечанага конуса. Прачытаць
Настаўка2 – гл. арт. Вабік1
2009–2019. Беларусь, Менск.