РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7
Настольнік – гл. арт. Абрус
Нацяг – гл. арт. Процяг
Нацягач – гл. арт. Нацягуш
Нацягуш – прылада для нацягвання абручоў на корпус бандарных ці выдзеўбаных пасудзін або жалезных шын на колы традыцыйных вазоў і інш. Уяўляў сабой драўляную ручку – рычаг з крукам на адным канцы, якім ён чапляўся за абруч. Пры нацягванні жалезных шын на колы выкарыстоўвалі звычайна больш трывалыя Н. з жалезным крукам і падоўжанай ручкай. Спарадычна сустракаецца ў наш час. Прачытаць
Начоўкі – карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. Прызначаліся для мыцця бялізны, прыгатавання сечанай капусты (якую ссыпалі затым у бочкі), мяса для каўбас і інш. Рабілі з драўлянага цурбана (асіны, ліпы), з колатага папалам; ёмістсць выдзёўбвалі цяслой, сценкі і дно знутры згладжвалі скобляй, разцом. З сярэдзіны 20 ст. замест драўляных усё часцей ужываюцца металічныя Н., якія бытуюць і ў наш час. Невялікія Н. для ачысткі зерня называюцца апалушкі. Прачытаць
Невад – традыцыйная рыбалоўная снасць. Складаецца з сеткавага мяшка (куля) і двух прывязаных сеткавых палотнішчаў (крылаў), па супрацьлеглых баках кожнага працягвалі вароукі (цецівы). Верхняя вяроўка аснашчалася паплаўкамі (з кары дрэў ці бычыных пузыроў), ніжняя – грузіламі (з камянёў, загорнутых у анучы, аплеценых лыкам ці абвітых матузамі). Каб у час руху крылы не скручваліся, на іх канцах мацавалі тоўстыя палкі (клячы, кабылы). З абодвух канцоў да кляч прывязвалі вяроўкі (вілы), якія пры нацягвнні ў ... Прачытаць
Неўры – старажытныя плямёны, якія ў 6 – 5 ст. да н. э., паводле грэч. Гісторыка Герадота і рымскага гісторыка Пталамея, жылі ў верхнім цячэнні Днястра, Паўд. Буга і басейна Прыпяці. На думку П. Шафарыка, Л. Нідэрле і інш. гісторыкаў, Н. былі продкамі славян. Прачытаць
Ніты – прыстасаванне ў кроснах для прапускання асновы ў адпаведнасці з узорам і ўтварэння для ўточнай ніткі; ніцяныя петлі (кабылкі), размешчаныя на 2 гарызантальных пруточках. Былі рухомымі і зверху мацаваліся на кацёлках, а знізу злучаліся з панажамі. Даўжыня Н. адпавядала шырыні асновы, вышыня раўнялася 24 – 25 см. Вядомы дзве разнавіднасці Н.: без вочак і з вочкамі. Найбольш старажытны, пашыраны ва ўсіх усх. славян – ніт без вочак, які выраблялі на спецыяльнай дошцы (шырынёй 12 – 13 см і даўжынёй 6 ... Прачытаць
Ніць – гл. арт. Паплаў
Ночвы – гл. арт. Начоўкі
2009–2019. Беларусь, Менск.