РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7
Нярэжка – традыцыйная рыбалоўная снасць. Невялікі сеткавы мяшок з тонкіх ільняных нітак, прымацаваны да двух калкоў, убітых у дно вадаёма, якія трымалі Н. адкрытай. Рыба, што заплывала ў мяшок, імкнучыся прайсці праз вочка сеткі, вырывала калкі: яны ўсплывалі на паверхню і закрывалі мяшок. Ставілі Н. на нерасцілішчах (па некалькі штук падрад). Пашыраны былі на Палессі. Прачытаць
Нясвіжскія паясы – вырабы ругнога шаўкаткацтва ў 18 ст. У пач. 1740-х г. уладальнік Нясвіжскай ардынацыі (непадзельная і неадчужальная ўласнасць магнацкіх родаў) М. К. Радзівіл у Альбе пад Нясвіжам заснаваў мануфактуру па вырабу шаўковых паясоў (персіярню). Кіравалі вытворчасцю майстры Хаецкі і Гадоўскі, з 1757 – Я. Маджарскі. Н. п. Ткалісяз шаўковых, залатых і сярэбраных нітак, мелі даўжыню 2 – 4,5 м, шырырню 20 – 40 см. Некаторыя паясы цалкам затыкаліся залатымі ніткамі і потым пракатваліся паміж цяжкімі валамі, ... Прачытаць
Нячысцікі – у даўніх вераваннях беларусаў абагульненая назва ўсёй “нячыстай сілы”, чарцей, злыдняў і і нш. злых істот нар. дэманалогіі. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.