РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Перазовіны – гл. арт. Пярэзвы1
Перазоў – гл. арт. Пярэзвы1
Перазыўшчыкі – гл. арт. Пярэзвы2
Пералаз – прыстасаванне для праходу праз агароджу сялянскай сядзібы. Рабілі П. звычайна каля варот або ў інш. месцах агароджы, каб скараціць шлях да суседняй сядзібы ці студні, у агарод. На месцы П. агароджа была крыху ніжэйшай. З абодвух бакоў яе стваралі своеасаблівыя прыступкі з вял. камянёў, калод, або накшталт укапанай у зямлю невялікай лаўкі, якую ставілі ўпоперак плоту, скрозь яго. З цягам часу П. замянялі веснічкамі. Прачытаць
Перамёт – традыцыйная рыбалоўная снасць: шнур (ад 10 да 30 м), па ўсёй даўжыні якога прывязваюцца павадкі з кручкамі. На кручкі чапляецца прынада: чарвякі, жыўцы і інш. П. ўстанаўліваюцца папярок вадаёмаў. Каб не зносіла цячэнне, іх прывязваюць да кустоў, часам да канцоў шнура прымацоўваюць каменне. Рыба, праглынуўшы кручок з прынадай, плавае на павадку да прыходу рыбалова. У наш час П. распаўсюджаны ў аматарска-спартыўным рыбалоўстве. Як прамысловая прылада выкарыстоўваецца ў Паазер’і для лоўлі вугроў. Прачытаць
Пераплот – гл. арт. Азярод
Ператыканне1 – спосаб упрыгожвання тканін у працэсе іх вырабу з дапамогай каляровага ўтку, які перакідвалі чаўнаком праз ўсю шырыню тканіны. П. мае выгляд гладкіх ці ўзорыстых папярочных палос чырвонага або чырвонага з нязначнымі дадаткамі сіняга, чорнага, белага і інш. колераў. П. выконвалі рамізным (нітовым) аднаўточным спосабам палатняным, рыпсавым, саржавым перапляценнямі. У асобных выпадках тэрмін “П.” ўжываецца для абазначэння падобнага дэкору, выкананага тэхнікай чатырохнітовага двухуточнага ці проста д ... Прачытаць
Ператыканне2 – гл. арт. Бранае ткацтва
Пернікарства – выраб фігурных пернікаў; від народных мастацкіх промыслаў. У нар. Побыце пернікі здаўна выконвалі важную ролю ў вясельных абрадах, хрэсьбінах, памінакх і інш. урачыстых выпадках. У часы сярэднявечча П. Задавальняла пераважна патрэбы пануючых класаў і гараджан, у 19 ст. шырока распаўсюдзілася і ў вёсцы. Промыслам займаліся пераважна ў гарадах і мястэчках (Орша, Копысь, Дуброўна, Мінск), прадукцыю збывалі на мясцовых кірмашах. Выраблялі пернікі з лепшай мукі, у цеста дадавалі харчовыя фарбавальнік ... Прачытаць
Персіярня – майстэрня ці мануфактура, дзе вырабляліся шаўковыя і “літыя” паясы, шаўковыя тканіны (пераважна на кунтушы). У 18 ст. існавалі ў Слуцку, Гродне, Альбе пад Нясвіжам і інш. Спачатку паясы ткалі на ўзор персідскіх (адсюль назва), пазней выкарыстоўвалі мясцовыя тканіны. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.