РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Першая баразна – гл. арт. Заворванне
Пешня1 – даўбёжная прылада. Складаецца з падоўжанай драўлянай ручкі, на якую насаджваецца жалезны наканечнік з авальным, радзей прамым (долатападобным) профілем ляза. Ужывалася ў дрэваапрацоўчым рамястве пры вырабе выдзеўбанага посуду тыпу кадаўбаў, вадасцёкавых труб, жалабоў, комінаў, шафак, калодных вулляў, борцей. Прачытаць
Пешня2 – прылада для прабівання палонак у лёдзе. Складаецца з драўлянага дзержака і вострага металічнага наканечніка. У рыбалоўстве – абавязковая прылада пры падлёднай лоўлі рыбы невадам. У наш час шырока выкарыстошваецца ў зімовым лове кручковымі аматарска – спартыўнымі снасцямі. Прачытаць
Піліпаўка – адпаведны час земляробчага календара перад калядамі; 4-6-тыднёвы піліпаўскі пост. Палявыя работы былі ўжо завершаныя і гал. Ролю набывала малацьба, жаночая хатняя праца. У гэты час царква забараняла гульні, забавы, спраўляць вяселлі і г. д. У П. Доўгімізімовымі вечарамі пралі кудзелю. На вячорках спявалі паставыя песні, для якіх характэрна сур’ёзная тэматыка, апавядальная ці дыялагічная форма і пераважна мінорны характар напеву. Асноўная тэматыка піліпаўскіх песень – хатняя жаночая праца, гаротн ... Прачытаць
Піпка – гл. арт. Люлька1
Пісанкі – размаляваныя рознымі ўзорамі курыныя яйкі. У побыце беларусаў і інш. еўрапейскіх народаў вядомыя здаўна. У дахрысціянскі перыяд былі звязаны з веснавымі святамі, сімвалізавалі абуджэнне прыроды, яе пладавітасць і жыццёвасць; з прыняццем хрысціянства ўвайшлі ў абрад святкавання вялікадня. Найб. Пашыраны спосаб аздаблення – васкаванне. Яйка з папюрэдне нанесеным спецыяльнай бляшанай леечкай, шпількай, цвіком васковым узорам фарбавалі ў растворы натуральных (шалупінне цыбулі, кара дрэў, адвары траў ... Прачытаць
Піўніца – род склепа (пограба) для захоўвання піва, квасу, воцату, малака, агародніны, садавіны і інш. прадуктаў. Існавалі ў 16-пач. 20 ст. ў замках, магнацкіх і панскіх сядзібах, фальварках, манастырах, кляштарах, пры корчмах і г. д. Размяшчаліся каля жылых дамоў, у гаспадарчых зонах, каля бровараў, у садах, на агародах, часам сумяшчаліся з лядоўнямі. Будавалі П. з дрэва і каменю. Найбольш пашыраны былі драўляныя П. – заглыбленыя ў зямлю зрубы з бярвён (брусоў) з насыпаным зверху грунтам і накрытыя дран ... Прачытаць
Пішчык1 – агульнавядомая на Беларусі назва галоўнай канструкцыйнай дэталі – адзінарнага язычка – розных духавых музычных інструментаў: жалейкі, кларнета, дуды, гармоніка, ражка, трубы. Прачытаць
Пішчык2 – гл. арт. Жалейка
Пішчык3 – гл. арт. Вабік2
2009–2019. Беларусь, Менск.