РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Плытнікі – гл. арт. Плытагоны
Пограб – гаспадарчая пабудова, якая служыць для захавання бульбы, гародніны і інш.; тое, што склеп. Прачытаць
Подкур – драўляны памост вакол бортнага дрэва, што ахоўваў борць ад мядзведзяў. Рабілі П. са шчыльна падагнаных грубых дошак (тарчыц), якія ў тры рады насцілалі на дубовыя бэлькі, урэзаныя ў ствол дрэва і ў тостыя сукі. Знізу мацавалі вострыя драўляныя, пазней жалезныя (даўжынёй да 1 м) штыры, каб мядзведзь не мог праламаць патыліцай насціл. Шырыню П. рабілі ў 1-1,2 м, што не дазваляла зверху дацягнуцца лапай да краю памоста. З распаўсюджаннем калодных вулляў на адзін П. пачалі ставіць па некалькі калод ... Прачытаць
Покуць – вугал, кут у хаце, дзе развешваліся абразы і стаяў засланы абрусам стол. За абедам на П. займаў месца гаспадар, каля яго паслядоўна па старшынству інш. члены сям’і. Прачытаць
Пол – памост, што служыў спальным ложкам. У традыцыйнай хаце рабілі каля печы (паміж пярэднай сцяной і печчу на вышыні 0,8 – 1м ад падлогі). З канца 19 ст. паступова знікае, функцыянальна яго змянілі драўляныя ложкі. Прачытаць
Поліўка – даўняя рэдкая страва, падкалочаная мукой. Спачатку варылі мяса з прыправамі (цыбуляй, кропам), у посныя дні – грыбы, рыбу. Потым страву падкалочвалі мукой: невялікую яе колькасць разводзілі вадой і залівалі ў гаршчок (часам закалочвалі сухую муку), потым далівалі квас або сыроватку, бурачны расол. На Віцебшчыне ў П. дадавалі хлебную рошчыну. У Глыбоцкім, Пастаўскім р-нах П. гатавалі і са свіной крыві. На Глушчыне П. называюць булён ад мяса, рыбы. На Магілёўшчыне, Зах. І Цэнтр. Палессі П. – стара ... Прачытаць
Полка1 – кавалак тканіны ва ўсю першапачатовую шырыню. Прачытаць
Полка2 – Кавалак грубага палатна або палавіна посцілкі для пераносу сена ці травы. Для зручнасці часамі па рагах П. прышывалі паскі. Прачытаць
Поплаў – гл. арт. Паплавок
Порткі – гл. арт. Нагавіцы
2009–2019. Беларусь, Менск.