РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Прывой – прыстасаванне для прыжіўкі раёў. Уяўляў сабой невялікую навошчаную або абсмаленую дошчачку чорнага колеру, якую гаруьызантальна прыбівалі да канца жэрдкі. Некалькі П. устанаўлівалі на двухметровых жэрдках вакол пасекі ў час раення пчол. Замест П. нярэдка развешвалі старыя шапкі або пацямнелыя соты. Часта П. націралі мелісай, пах якой прывабліваў пчол. Прачытаць
Прыгаршчы – колькасць чаго-небудзь, якая ўмяшчаецца або можа ўмясціцца ў складзеныя “кошыкам” далоні. Прачытаць
Прызба – насып уздоўж ніжняй часткі зруба хаты для засцярогі яго ад вільгаці і для ўцяплення памяшкання. Найбольш простая П. – прысыпка зямлёй ці пяском двух ніжніх вянцоў. Больш дасканалая і пашыраная П. з калкоў, убітых у зямлю на адлегласці 35-40 см ад сцяны і пераплеценых лазой збо бярозавымі пруткамі, ці з укапаных слупкоў, за якія закладвалі тонкае бярвенне, дошкі, гарбылі. Вядомы П. і з укапаных слупоў з пазамі, у якія закладвалі бярвенне, дылі. П. былі невысокімі, зрэдку іх насыпалі да акна. П. з ... Прачытаць
Прыкладзіны – памінальны звычай па нядаўна памерлым сваяку. Адбываліся звычайна ў бліжэйшую пасля пахавання восень або перад запускамі вялікага посту і сёмухай. Калі не атрымлівалася ў першы год, то рабілі П. на 3-і ці 7-ы год (Піншчына). П. заключаліся ў тым, што сваякі адбыўшы набажэнства ў царкве, ішлі на могілкі, дзе ўпарадкоўвалі магілу: ставілі крыж, камень ці абчасаную гранямі калоду (прыкладку), абкладвалі насып дзёрнам і г. д. навёўшы парадак, рассцілалі па магіле абрус і паміналі. П. – своеасаблівае ... Прачытаць
Прыклады – гл. арт. Прыкладзіны
Прымацтва – шлюб, пры якім мужчыну прымалі ў дом і ў сям’ю жонкі і цесця, калі іх двор не меў свайго сына-наследніка. Пашыраная сацыяльна-эканамічная з’ява дарэвалюцыйнага побыту без сялянства. У прымы звычайна ішлі беззямельныя або тыя сыны, якім не ставала часткі зямельнага надзелу. Прававое становішча зяця – прымака цалкам залежала ад галавы сям’і. Прымакова доля адлюстравана ў “прымацкіх” песнях, прыказках, прымаўках (“Прымача доля сабача”). Прымак мог стаць сапраўдным гаспадаром, калі яго брала да сябе ... Прачытаць
Прысады – зялёныя насаджэнні вакол сядзіб, шляхоў, вуліц. У якасці ландшафтных элементаў уваходзяць у архітэктуру паркаў, сквераў, зон адпачынку, запаведных зон. Засцерагаюць жылыя масівы ад ветру, паляпшаюць якасць паветра, змяншаюць шумы, дапамагаюць больш актыўна фарміраваць раёны, ў юкіх жыллё і прамысловасць суседнічаюць і маяць адзіныя цэнтры абслугоўвання і агульныя месцы адпачынку. Пашыраны ў сельскай і гарадской архітэкруты Беларусі. Прачытаць
Прычал1 – частка прыстані, забяспечаная прыстасаваннямі для прычальвання суднаў. Прачытаць
Прычал2 – слуп, моцны кол на беразе ракі, да якога прымацоўваюць судна, лодку, паром. П. для замацавання плыта каля берага называюць аралам. Прачытаць
Прычал3 – Канат, якім прычальваюць судна, лодку, паром, плыт. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.