РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 22
Падвясёлкі – гл. арт. Пярэзвы1
Паджога – гл. арт. Абвара
Падзвінне – гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі. Прачытаць
Падзор1 – дошка з глухой, скразной або краявой разьбой, якая акаймоўвае навісь страхі або даху; элемент дэкору. Выкарыстоўваецца пераважна ў жыллі, некаторых гаспадарчых пабудовах, брамах і варотах. П. часцей за ўсё аздабляюць будынкі і збудаванні з чатырохсільным дахам. Найбольш простыя П. – дошкі з краявой разьбой у выглядзе зубцоў або хвалі. Ажурная скразьная разьба з выкарыстаннем арнаментальных геаметрычных і раслінных матываў характэрна для жыллёвага будаўніцтва на У і ПдУ Беларусі. Прачытаць
Падзор2 – Брыжы (вузкая палоска тканіны, сабраная ў зборачкі), карункі, якімі абшываецца край прасціны, пакрывала і т. п. Прачытаць
Падкова – жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб пазбегнуць слізгацення. П. прыбіваюць да капыта спецыяльнымі цвікамі – вухналямі, у зімовы час у яе ўкручваюцца тры шыпы. Прачытаць
Падкур – гл. арт. Подкур
Падкурачка – гл. арт. Дымаку
Падняпроўская кераміка – ганчарныя вырабы майстроў Падняпроўя (Магілёўскай і сумежных раёнаў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абл.). У 2-й пал. 19 – пач. 20 ст. ганчарны промысел быў пашыраны больш чым у 70 пераважна дробных цэнтрах рэгіёна. Выраблялі паліваную, чорназадымленую і гартаваную кераміку чырвонага або цёмна-шэрага колеру гаспадарчага, утылітарна-дэкаратыўнага і абрадавага прызначэння. У яе вытворчасці выкарыстоўвалі фармовачную масу з гліны аднаго гатунку, часам з дамешкай жарствы ці пяску. Посуд фармавалі ў ... Прачытаць
Падруба – ніжняе бервяно ў зрубе. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.