РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 22
Падсака – традыцыйная рыбалоўная прылада; невялікі сеткавы мяшок, прымацаваны да абруча, утворанага раздвоенай вершалінай маладога дрэўца. Адгалінаванні злучаліся сагнутым дугой прутам. Абруч рабілі таксама з тоўстага дроту, прымацоўвалі яго да палкі-ручкі. П. падобна на сак, але меншых памераў. Ёю вычэрпвалі рыбу з палонак у час прыдух, летам – з азярын, а таксама вылоўлівалі з вады рыбу, атручаную або аглушаную ўдарам цяжкага прадмета па лёдзе. П. як дапаможнай прыладай карысталіся пры лоўлі невадамі і ... Прачытаць
Падсанкі – тып санак, што выкарыстоўвалі пры перавозцы лецу ў пары з санямі. Карацейшыя за сані; рабілі іх звычайна з натуральна выгнутых палазоў на тры пары капылоў, злучаных паміж сабой гнуткімі дубовымі вязамі або брускамі. Сярэдняя пара капылоў была даўжэйшая і выступала канцамі паверх намарзняў (наклесак), на іх набівалі папярэчыну – тоўсты брусок (лісіцу), на якую прыпадаў цяжар грузу. Бярвёны грузілі на санікары камлёвай часткай, пад заднія канцы падводзілі П. Для павышэння манеўранасці ў час язды ... Прачытаць
Падсені – гл. арт. Падчэні
Падсочка1 – падрэзка кары хваёвых дрэў, пераважна сасны, для здабывання жывіцы. П. – сезонны промысел, вядзецца з вясны да восені. Падсочваюць спелыя дрэвы дыяметрам не менш 18 см за 10 – 15 гадоў да высечкі. У наш час выкарыстоўваюць хімічныя стымулятары выдзялення смалы. Тэхналогія П.: з аднаго боку ствала дрэва здымаюць кару жалезным стругам, потым спецыяльным разцом (хак) робяць нарэзкі (насечкі) у выглядзе елачкі. Існуюць 2 спосабы П.: узыходзячы і зыходзячы, у залежнасці ад таго, як наразаюць, - знізу ... Прачытаць
Падсочка2 – Падрэзка кары бярозы, клёну для здабывання харчовага соку і вырабу напіткаў – бярозавіку, кляновіку. Прачытаць
Падстрэшак – гл. арт. Падстрэшша
Падстрэшша – прамежак ад ніжняга краю страхі да сцяны. Часта, асабліва на З Беларусі, навіслы край страхі абапіраецца на слупкі. П. засцерагае сцены ад дажджу, выкарыстоўваецца для захоўвання дроў і с.-г. прылад. Прачытаць
Падсядзёлак – частка вупражы. У больш простым варыянце ўяўляе сабой шырокі скураны пас на лямцавай падкладцы, які замацоўваецца на спіне каня з дапамогай папругі. Паверх П. праз металічныя кольцы ці скобкі, замацаваныя на апорных калодках, прапускаюць церас-сядзёлак (церассядзельнік), які падтрымлівае аглоблі. Нярэдка лямцавую падкладку мацуюць на цвёрдым корпусе па форме спіны жывёлы, да якой яна прылягае. П. выкарыстоўваюць звычайна ў хамутна-аглабельнай запрэжцы. У хамутна-пастронкавай ці шлейнай сістэме в ... Прачытаць
Падхват – гл. арт. Падсака
Падчарка – гл. арт. Падчарыца
2009–2019. Беларусь, Менск.