РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 22
Падчарыца – няродная дачка мужу або жонцы; даводзіцца роднай аднаму з іх. Прачытаць
Падчэні – адкрытая галерэя ў драўляных збудаваннях. Вырашалася як стрэшка (з вынасам 1,5 – 2 м) на слупах (круглага ці квадратнага сячэння), замацаваных укосінамі з гарызантальнымі бэлькамі. П. размяшчаліся з аднаго тарцовага ці падоўжнага боку будынка на даўжыню фасада, часам апяразвалі ўвесь будынак (кружганкі). У 17 – 19 ст. рабілі ў культавых і грамадскіх збудаваннях (гандлёвыя рады, корчмы, аўстэрыі, паштовыя станцыі), у крамах і дамах гандлёва – рамесніцкага насельніцтва для выстаўкі тавараў і аховы ... Прачытаць
Пажога – гл. арт. Абвара
Паклёсы – падоўжныя бярвёны або жэрдкі, перакінутыя з аднаго звяна плыта на другое і прывязаныя да жэрасцяў віцамі або дротам. Прачытаць
Пакровы – старажытнае земляробчае свята славян, якое адзначалася 1 кастрычніка с. ст. як свята заканчэння палявых работ. Вытокі П. – у глыбокай старажытнасці, калі слав. земляробчыя плямёны пакланяліся розным язычніцкім багам. П. лічыліся пераломным момантам у жыцці прыроды. Да іх звычайна завяршаліся ўсе работы ў полі і ў садзе, уцяпляліся жыллё і гаспадарчыя пабудовы. Пасля П. у сялянскім жыцці пачынаўся новы цыкл работ – нарыхтоўка паліва, перавод жывёлы на стойлавае ўрыманне і г. д. (“На пакровы дай ... Прачытаць
Пакрыванне1 – вясельны звычай, звязаны з пакрываннем нявесты (у некаторых выпадках нявесты і жаніха) наміткай, кажухом, шапкай або хусткай. Меў пераважна абярэгавае значэнне (ад злога вока, злых духаў і г. д.). Заручыўшы нявесту і расплёўшы ёй косы, сваякі маладога пакрывалі яе спецыяльна прывезенайдля гэтага вялікай чырвонай хусткай (з гэтага часу маладая лічылася прыналежнасцю роду маладога). Калі маладая не атрымлівала хусткі, то пакрывалася сваёй, бо, згодна нар. звычаем, пасля заручын нявеста магла выхоз ... Прачытаць
Пакрыванне2 – гл. арт. Завіванне
Палазнікі – службовыя асобы з сялян, якія ў 15 – 17 ст. кантралявалі бортнікаў ў час медазбору для вызначэння памеру мядовага падатку. У некаторых мясцовасцях тое, што і бортнікі. Прачытаць
Паланэз – старадаўні польскі танец. Музычны памер ¾. Развіўся на аснове нар. танца-шэсця, які меў паважны, урачысты характар і называўся “пешым” (chodzony). У 17 ст. стаў танцам прывілеяваных слаёў грамадства і атрымаў назву П. У 18 ст. распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе. На Беларусі часцей сустракаўся ў гарадскім асяроддзі, нярэдка захоўваючы польскую назву “хадзоны”. Кампазіцыйны малюнак – лінія, круг. Асноўны рух – простыя крокі з прысяданнем на 3-ю долю такта. Той, хто ішоў у першай пары, задаваў астатнім ... Прачытаць
Палаткі1 – зроблены на галінах дрэў, дзе замаскіраваўшыся, сядзеў паляўнічы, калі высочваў аб’ект палявання (звера, птушку). Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.