РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 22
Палаткі2 – гл. арт. Палаці2
Палатно – двухнітовая льняная тканіна, вырабленая ў хатніх умовах. Кужэльнае П., якое ткалі ў 11 – 14 і больш пасмаў, выкарыстоўвалася на жаночыя і святочныя мужчынскія кашулі, а таксама наміткі. З пачыснага (зрэбнага ў 8 – 10 пасмаў) П. шылі мужчынскія кашулі і порткі. Гатовае П. бялілі, потым качалі качалкамі і скручвалі ў сувоі (паставы). П. было абавязковым атрыбутам пасагу маладой. Прачытаць
Палаці1 – гл. арт. Палаткі1
Палаці2 – у колішняй сялянскай хце насціл з дошак, на якім спалі. Мацаваліся пры сцяне каля печы – адным канцом на яе ляжанцы, другім – на прыбітай да сцяны ці падвешанай да бэлькі планцы. У наш час выйшлі з ужытку. Прачытаць
Палачане – частка ўсходне-славянскай групы крывічоў, што ў 9 ст. насяляла тэрыторыю сучаснай Віцебскай і Пн Мінскай абласцей. На Пд межавалі з дрыгавічамі, на ПдУ ца цмаленскімі крывічамі, на Пн і У з ізборскімі крывічамі і наўгародскімі славенамі, на З. лета-літоўскімі плямёнамі. Паводле “Аповесці мінулых гадоў” назву атрымалі ад р. Палаты – прытока Зах. Дзвіны. На думку некаторых даследчыкаў, П. – саюз плямён, што вылучыліся з крывіцкага аб’яднання плюмён з цэнтрам у Полацку, ад якога і атрымалі сваю наз ... Прачытаць
Палеская кераміка – ганчарныя вырабы майстроў Заходняга і Усходняга Палесся. У 2-й пал. 19 – пач. 20 ст. ганчарны промысел існаваў прыкладна ў 10 цэнтрах, сярод якіх вылучаліся г. Пружаны і в. Гарадная Столінскага р-на (у кожным з іх працавала звыш 200 майстроў). З разнастайнай па саставу фармовачнай масы, якую рыхтавалі з аднаго (з дамешкам пяску для пячнога посуду) ці двух-трох розных гатункаў гліны, выраблялі чорназадымленую і непаліваную белую, а з пач. 20 ст. паліваную кераміку. Для асартыменту П. к. характэрн ... Прачытаць
Палімагія – мнагашлюбнасць. Недакладны тэрмін, якім іншы раз называюць групавы шлюб, мнагамужжа (паліандрыю), найчасцей мнагажонства (палігінію). Прачытаць
Паліца – у колішняй сялянскй хаце гарызантальна прымацаваная да сцяны ці прыбітая пад бэлькамі дошка з бакавінамі для посуду і інш. хатняга начыння. Часта П. рабілі ў некалькі ярусаў уздоўж сцяны ад кута да дзвярэй. На Палессі П. часта называюць конікам (ніжнія часткі бакавін выпілоўвалі ў выглядзе галавы каня). У наш час сустракаецца ў гаспадарчых памяшканнях. Прачытаць
Палок – гл. арт. Пол
Палонік – гл. арт. Апалонік
2009–2019. Беларусь, Менск.