РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 22
Палоўнiкi – гл. арт. Валачобнікі
Палюхі – гл. арт. Галушкі1
Паля1 – моцная калода (найчасцей дубовая ці смалістая), якую ўкопвалі ў зямлю пад вугал будынка; тое, што і штандара. Прачытаць
Паля2 – Бервяно, брус, збітыя ў грунт, якія служаць апорай пабудовам, збудаванням. Прачытаць
Палявік – вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. народаў. Яго ўяўлялі ў выглядзе велізарнага ценю. Быў увасабленнем небяспекі, што магла натрапіць чалавека ў полі, на лузе. Паводле павер’яў, садзейнічаў або шкодзіў людзям: клапаціўся пра ўрадлівасць палёў і лугоў, адпужваў шкодных насякомых або нахіляў да зямлі жыта, траву, скручваў іх, страшным абліччам і свістам палохаў людзей, прывальваў іх да зямлі, паражаў санцапёкам і нават забіваў. Зімой нібыта зацярушваў снегам дарогу, прымушаў блукаць пад ... Прачытаць
Паляндвіца – мясны выраб; вяленае або вэнджанае мяккае мяса з сярэдзіны хрыбта свіной тушы. П. зразаюць, соляць, націраюць часнаком, перцам і інш. духмянымі прыправамі; для завяльвання ўпіхваюць у гладкую кішку альбо шчыльна абціскаючы, абвязваюць палатном і вешаюць у сухім месцы. Часам перад завяльваннем трымаюць у расоле. Звычайна П. пакідаюць на лета – час працаёмкіх с.-г. работ. Прачытаць
Паляндрыца – гл. арт. Паляндвіца
Паляніца1 – булка хлеба, звычайна круглай формы, з пшанічнай мукі. Пяклі П. таксама з жытняй, грэцкай або ячнай мукі, такую П. перад выпечкай абкачвалі ў муцэ. Вядома спарадычна на Магілёўшчыне, Гомельшчыне, Цэнтр. і Усх. Палессі. Прачытаць
Паляніца2 – Прэсны корж або печыва з хлебнага цеста, спечаныя пры агні. Вядома на Віцебшчыне, Цэнтр. Палессі. Прачытаць
Памінкі – абрады ўшанавання памяці памерлага чалавека; звязаны з культам продкаў і верай у замагільнае існаванне. П. звычайна адбываліся ў доме, дзе памёр чалавек, адразу пасля пахавання і ў наступныя пасля смерці дні: 3-і (траціны), 9-ы (дзевяціны), зрэдку 20-ы (паўсарачыны), 40-ы (сарачыны), паўгодкі. Цыкл П. па нябожчыку завяршаўся гадавінай яго смерці. Затым ішлі агульныя П. па ўсіх памерлых родзічах – дзяды. На першыя П. запрашалася ўся радня і ўдзельнікі пахавання, на наступныя – блізкія сваякі. На ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.