РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 22
Памост1 – гл. арт. Подкур
Памост2 – гл. арт. Палаткі1
Пампушкі – пульхныя мучныя аладкі, спечаныя з дражджавога цеста або з замешанага на содзе і кіслым малацэ. Пяклі П. таксама з цеста, прыгатаванага з тоўчанай варанай бульбы і мукі. Вядомы на Гродзеншчыне, Магілёўшчыне, Гомельшчыне, спарадычна – на Цэнтр. Палессі. На Навагрудчыне, Тураўшчыне П. называюць булачкі, пернікі, коржыкі. Іх пякуць на вяселле, благавешчанне і інш. святы. У Жыткавіцкім раёне існаваў звычай абсыпаць П. маладую на вяселлі. Прачытаць
Панажы – састаўная частка красён, якая служыць для прывядзення ў рух нітоў. У канцы 19 – пач. 20 ст. на Беларусі пашыраны 2 тыпы П. Найб. Старажытныя П. – круглыя палкі даўж. 70 – 80 см, якія гарызантальна падвешвалі пад нітамі (характэрныя для ПдУ). Больш пашыраны П. ў выглядзе дошчачак шыр. 8 – 12 см. Пры дапамозе шнуркоў П. з аднаго боку злучаліся з нітамі і былі крыху прыўзняты, а з другога мацаваліся нерухома. Ніты прыходзілі ў рух ад націскання П. нагамі. Прачытаць
Панёва – даўняе жаночае паясное адзенне ўсходніх славян. Вядомы П.: расхінная (3 сшытыя сыконныя ці паўсуконныя полкі, сабраныя зверху на шнуры, якім мацавалася на таліі, крыцце адкрытае спераду ці збоку) і закрытая, або глухая (4 цалкам сшытыя полкі, адна з якіх неаздобленая). На мяжы рассялення беларусаў, рускіх і ўкраінцаў насілі П. з 2 полак, сшытых прыкладна на 2/3 даўжыні. Найбольш тыповыя клятчастыя сінія, чырвоныя, чорныя П. неглюбскага строю, аздобленыя ўзорамі квадратаў, ромбаў, крыжыкаў і інш. ... Прачытаць
Панібрацтва – сістэма паводзін і адносін у асяроддзі шляхты ў Польшчы, на Беларусі, у Літве і на Украіне. Згодна П. ўся шляхта лічылася раўнапраўнай і прытрымлівалася сяброўскіх, таварыскіх адносін. Вытокі П. звязаны з працэсам узнікнення ваеннаслужылых груп насельніцтва (воінаў, дружыны, баяр, рыцараў і інш.). Канчаткова аформілася ў 14 – 17 ст. (у час складання ваеннаслужылага саслоўя – шляхты, зямян і інш.) як адзін з галоўных прынцыпаў шляхецкай ідэалогіі сарматызму. У падобных формах (напр., кумпанства, ... Прачытаць
Панцак – буйныя ячныя крупы, а таксама крупнік з мясам або малаком, прыгатаваны з гэтых круп. Вядомы на Гродзеншчыне, Чэрвеншчыне. Прачытаць
Папараць-кветка – купальскае павер’е. Адлюстравала веру старажытнага чалавека ў шчасце, яго імкненне пазнаць навакольны свет, таямніцы зямлі. Існуе ў форме легенды. Паводле яе, раз у год, на купалле, апоўначы ў лясным гушчары мігатлівым агеньчыкам зацвітае кветка папараці. Хто сарве яе – стане празарліўцам: будзе разумець гаворку дрэў, звяроэ, шэпат траў; шчасліўцу адкрыюцца схаваныя ў зямлі скарбы. Лічылася, што П.-к. ахоўваюць, акружаюць розныя пачвары, страшыдлы – увасвбленне змрочных сіл. Падсцерагчы П.-к. і ... Прачытаць
Паплавок – частка рыбалоўнай прылады, што прымацоўваецца да верхняй вяроўкі сеткавых снасцей або лёскі вуд для ўтрымання іх на плаву, ці на патрэбнай глыбіні. У Паазер’і называлі таксама берасцянка, трубка, на Палессі – поплаў, плавец, плавок, корак, жмака. Для сетак і невадаў П. выраблялі пераважна з бяросты: яе скручвалі ў трубку і замацоўвалі драўлянымі цвікамі. Праз сярэдзіну трубкі працягвалі вяроўку. П. рабілі часам з лёгкіх парод дрэва (ліпы, асіны, вярбы), кары хвоі, чароту. Вудачныя П. часцей выра ... Прачытаць
Паплаў – традыцыйная рыбалоўная прылада, прызначаная для лоўлі рыбы, якая аслаблена ад недахопу кіслароду ў зімовай вадзе і сплывае напрадвесні па цячэнню. Меў выгляд сеткавага мяшка, прымацаванага да двух шастоў (вузмукаў), якія кольцамі злучаліся з доўгімі тоўстымі каламі (жорасцямі) так, што маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж іх. Каб рыба не магла выйсці з мяшка, унутры яго (пры ўваходзе) прыжязвалася сеткавая перагародка (падпона). П. ўстанаўліваўся ў палонцы пры дапамозе жорсцяў (убіваліся ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.