РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 22
Папялішча – апошні сумесны пачастунак удзельнікаў вяселля і бліжэйшых суседзяў. Адбывалася ў хаце бацькоў маладога пасля пярэзваў. Вясельнікі нярэдка сваволілі: лавілі ь двары бацькоў або каго-небудзь з вясельнікаў курыцу, разрывалі яе і, асмаліьшы, елі або кідалі ў кіпень жывога пеўня ці парася і таксама пасля елі. Гаспадары частавалі суседзяў, якія прыходзілі забраць пазычаныя на вяселле посуд і мэблю. Згодна са звычаем ім імкнуліся даць зкуы-небудзь закуску з сабою (адправіць не з пустымі рукамі), каб і ... Прачытаць
Парабкі1 – адна з назваў чэлядзі нявольнай (дворнай) на Беларусі ў 14 – 16 ст. Прачытаць
Парабкі2 – Наёмныя работнікі з беззямельных сялян, якія працавалі па найму ў феадалаў у фальварках ці на вотчыных прадпрыемствах і ў гаспадарках заможных сялян. Колькасць П. павялічылася ь 18 – 1-й пал. 19 ст. ў сувязі з разлажэннем феадальна-прыгонніцкай сістэмы і пашырэннем маёмаснай дыферэнцыяцыі сялянства. У 1773 у Копыскім графстве з 969 сялянскіх гаспадарак 163 мелі наёмных работнікаў, сярод якіх 108 П. У перыяд капіталізму працэс аббеззямельвання сялянства нарастаў і на пач. 20 ст. на Беларусі наліч ... Прачытаць
Паркан1 – гл. арт. Замёт
Паркан2 – Мураваная агароджа вакол цэркваў, касцёлаў і іншых культавых збудаванняў. Прачытаць
Парнёўка – гл. арт. Парныя дудкі
Парныя дудкі – старажытны духавы музычны інструмент тыпу падоўжанай свістковай флейты. Складаюцца з дзвюх драўлюных дудак рознай даўжыні з трыма ігравымі адтулінамі на кожнай. Тыповы гукарад – сяміступенны, утвараецца дзвюма тэтраходамі, а адным агульным гукам. Гучанне П. д. Камернае, светлае, мяккага тэмбру. У час ігры дудкі трымалі пад вуглом. П. д. Гучалі на бяседах, хрэсьбінах, вяселлях, калі вадзілі карагоды. Выкарыстоўваліся звычайна як сольны інструмент і для суправаджэння спеваў; часам аб’ядноўваліся ... Прачытаць
Паром – плывучы мост для пераплавы людзей і грузаў а аднаго берага ракі на другі. Як спецыфічнаегрузапасажырскае судна вядомы з ранняга сярэднявечча на ўсіх буўных рэках – Дняпры, Прыпяці, Нёмане, Зах. Дзвіне і інш. Складаецца з плывучай апоры і платформы з поручнямі. У якасці апоры служылі 2 – 3 вялікія выдзеўбаныя лодкі (дубы, чайкі). Упоперак іх клалі дубовыя бэлькі і насцілалі памост з тоўстых дошак, якія прыбівалі цвікамі да бэлек. Часам платформу замацоўвалі на памосце з дубовых дыляў (у гэтым вып ... Прачытаць
Партачы – рамеснікі на Беларусі канца 16 – 18 ст., якія не ўваходзілі ў цэхі рамеснікаў. Тэрмін П. набыў адценне мянушкі, якая трэціравала такога рамесніка. Вырабы П., выкананыя без прытрымкі нарматываў цэхавых уставаў, лічыліся горшымі па якасці, майстэрству, кваліфікацыі за вырабы цэхавых майстроў. Прачытаць
Парубоцкая грамада – аб’яднанне, саюз нежанатай вясковай моладзі на ПдЗ Беларусі і на Украіне; перажытак старадаўніх мужчынскіх саюзаў, у якім зберагліся сляды першабытнага калектывізму. Існавала да пач. 20 ст. У П. г. прымалі хлопцаў з 17- 18 гадовага ўзросту. Унутры саюза існавакі звычаі і няпісаныя правілы паводзін у адносінах да сваіх сяброў і дзяўчат-аднавясковак. За ўступленне ў П. г. браўся невялікі грашовы ўзнос. Мела агульную касу, выбранага атамана, месца зборшчыкаў (на вуліцы, ігрышчах, вячорках). Адыгрыв ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.