РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 22
Парушніцкі лемез – умоўная ўмова шклоўскіх шаўцоў і шапавалаў. Бытаваў у мястэчку Шклоў Магілёўскага павета. Лексічны склад па запісах Е. Р. Раманава налічвае 651 слова і ахоплівае 13 паняцыйных груп. Большасць паняццяў абазначалася агульнаўжывальнымі бел. словамі, зацемненымі ўстаўкамі – прыстаўкамі “ку-” (“кувесна” – вясна, “кубалота” - балота), “шу-” (“шугара” - гара), суфіксамі “-он” (“сватон” – сват, “грехон” - грэх), “-ош” (“дымош” – дым, “писарош” - пісар), “-ник” (“лабушник” – музыкант, “кувезник” - кавал ... Прачытаць
Пас1 – звёны якога вязаліся з доўгіх бярвён. Даўжыня П. 100 – 150 м. На Прыпяці П. складаўся з некалькіх гонак даэжынёй каля 30 м. Па Цне, Смердзі сплаўлялі П. невялікіх памераў з 3 – 5 звёнаў. П. называлі таксама плыт з дубовай клёплай, які складаўся з 8 – 10 радоў на двух брусах даўжынёй 6 – 8 м; 8 такіх плытоў складалі П. Плытагон на П. называўся пасаўніком. Прачытаць
Пас2 – гл. арт. Пояс
Пасавы – гл. арт. Пасаўнікі
Пасаг – маёмасць і грошы, што давалі бацькі або родныя маладой, калі яна выходзіла замуж. Раней жаніх даваў за маладую выкуп яе бацькам, а з сабой маладая брала толькі свае асабістыя рэчы. Пазней бацькі і родныя маладой пачалі даваць скаціну, лён, а ў 2-й пал. 19 ст. больш заможныя бацькі ў якасці П. давалі зямельны надзел і грошы. П. з’яўлялася пажыццёвай уласнасцю нявесткі, і ў выпадку падзелу гаспадаркі паміж яе членамі яна магла забраць усё, што ўнесла ў форме П. ў сям’ю мужа. Папярэдняя размова пра ... Прачытаць
Пасад – гандлёва-рамесная частка феадальнага горада ў 10 – 18 ст. Размяшчаўся побач з дзядзінцам, звычайна на беразе ракі. У П. жылі пераважна рамеснікі і купцы, тут адбываўся гандаль. П. мелі ўсе гарады Беларусі. У Полацку ў 16 ст. было 6 П. (Вялікі, Заполацкі, Крыўцоў і інш.) агульнай плошчай больш за 100 га. Прачытаць
Пасаўнікі – плытагоны на пасе. П. называліся таксама бурлакі, якія цягнулі плыты-пасы на Дняпроўска – Бугскім канале. Пас даўжынёю каля 100 м цягнулі 15 – 30 П. або 4 пары коней. Прачытаць
Пасвісцелі – гл. арт. Парныя дудкі
Пасвісцёл – гл. арт. Дудка1
Пасека – месца сталага ці часовага размяшчэння ў лесе, садзе, полі вулляў рознага тыпу і канструкцыі. На лясных П. ставіўся будам ці курэнь для пасечніка, паветка або невялікая хатка для пчалярскіх прылад. Пад П. выбіралі роўнае, сухое і зацішнае месца, багатае медадайнымі раслінамі, звычайна побач з невялічкай рачулкай, крынічкай ці стаўком. Прысядзібную П. абгароджвалі плотам, абсаджвалі дрэвамі і кустамі. П. называлі таксама выкарчаваную дзялянку лесу або поле на месцы выкарчаванага лесу. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.