РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5
Разец1 – прылада для падсочкі хваёвых дрэў дзеля здабывання жывіцы. Рабочая металічная частка замацоўваецца па драўляным дзержаку даўжынёй ад 0,5 да 2,5 м. Канструкцыя Р. разнастайная, але найчасцей ён уяўляе сабой металічную трубку з выгнутай вострай пярэдняй часткай. Р. робяць на ствале дрэва нарэзкі (насечкі) у выглядзе елачкі. Прачытаць
Разец2 – Рэжучы інструмент для апрацоўкі металу, дрэва (аздабленне кузаваў вазкоў, выраб выдзеўбанага посуду і інш.) Прачытаць
Райніца – гл. арт. Раёўня
Рала – старажытная ворыўная прылада. Папярэднічала сохам і плугам. Была пашырана ва ўсіх земляробчых народаў. У тыповым варыянце складалася з рабочай часткі – ральніка, на канец якога насаджваўся жалезны сіметрычны нарог (наральнік), градыля (дышля) і ручак для кіравання. У розных рэгіёнах Беларусі Р. адрозніваліся формай рабочай часткі, вуглом яе нахілу, сувяззю з корпусам, формай градыля, пастаноўкай ручак і інш. Гэта абумоўлівала розныя агратэхнічныя магчымасці Р. і спосабы яго ўздзеяння на глебу. П ... Прачытаць
Ральнік – гл. арт. Акучнік
Раскаты – чатырохколавы воз без кузава для перавозкі лесу. Пярэднія і заднія ходы з нізкімі падушкамі злучаліся рухома дышлем, на канцы восі задняга ходу насаджваліся дугі – жэрдкі (бачулы, балонікі), скрыжаваныя паміж сабой канцамі. Пры пагрузцы лесу Р. разводзілі на патрэбную адлегласць па даўжыні бярвён, багулы клалі паверх бярвён, яны служылі для трываласці ўкладкі і рэгулявання ходу на паваротах і ўхабах. У сялянскай гаспадарцы Р. шырока бытавалі ў канцы 19 – пач. 20 ст., пераважна на У Беларусі. Лес ... Прачытаць
Распашнiк – гл. арт. Акучнік
Рассяленне насельніцтва – гістарычны працэс размеркавання і пераразмеркавання насельніцтва па тэрыторыі і вынік гэтага працэсу; пад Р. н. разумеюць таксама сістэму пасяленняў як вынік лакалізацыі насельніцтва ў пэўных месцах тэрыторыі. У выніку Р. н. па тэрыторыі частка пэўнага этнасу выходзіць за межы яго этнічнага арэала (для беларусаў этнічны арэал практычна супадае з тэр. Беларускай ССР). Прачытаць
Расцяжнік – гл. арт. Раскаты
Расы чалавека – групы людзей, што склаліся гістарычна і маюць падобныя спадчынныя вонкавыя (цялесныя) адзнакі – колер скуры, валасоў і вачэй, формы носа і губ, рост і прапорцыі цела і інш., а таксама некаторыя “схаваныя” адзнакі – група крыві і інш. Арэалы распаўсюджання розных адзнак не супадаюць, таму расавыя межы невыразныя і ўмоўныя. Выдзяляюць 4 вялікія расы: еўрапеоідную, негроідную, аўстралоідную, мангалоідную, а ўнутры іх – малыя расы. Асобнае месца займаюць прамежкавыя (паміж расамі) формы і змешаныя ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.