РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 28
Бельчык – бандарны выраб, пасудзiна на 3-4 л для дастаўкi стравы ў «рабочы вугал» (на жнiво, сенажаць i iнш.). Меў форму невялiкай кадачкi з накрыўкай, што зацiскалася памiж вушак папярэчынай i прыстасаванай да яе гнутай ручкай. Прачытаць
Берасцень – глiняная пасудзiна, абгорнутая бяростай. Берасцяная аплётка надавала трываласць i знiжала цеплаправоднасць сценак глiнянага посуду (абанкоў, гладышоў, цёрлаў, слоiкаў i iнш.), прызначанага для захавання ці халоднага прыгатавання ежы. Рабiлi таксама берасцяную аплётку пашкоджанага посуду (пасля гатага яго ўжо не ставiлi ў печ). Даўнасць i масавасць бытавання такога прыёму выклiкалi пашырэнне назвы « Б.» нават на посуд, пазбаўлены берасцянай аплёткi (пераважна гладышы). Б. найбольш былi пашы¬раны ... Прачытаць
Берасцянік – гл. арт. Берасцень
Берасцянка1 – невялiкая бочачка з вечкам для хавання мёду, круп, прыпраў i iнш. прадуктаў. Рабiлi а берасцянага скрутка, канцы якога замацоўвалі фiгурным злучэннем «у замок». Сценкi Б. аздаблялi цiснёным узорам у выглядзе ceткi цi хваёвых лапак; трубачкай цi цвiком наносiлi ланцужкі ўзораў з кружочкаў i кропак. Прачытаць
Берасцянка2 – гл. арт. Паплавок
Берасцяныя вырабы – рэчы утылiтарнага i дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння, зробленыя з бяросты. Бяросту (бярозавую кару) абдзiралi вясной, калi яна лёгка аддзялялася ад ствала, cкpуткaмi цi стужкамi (па спiралi вакол камля) i высушвалi. 3даўна яе выкарыстоўвалi для самых розных патрэб: на ёй пiсалi (берасцяныя граматы), для засцярогi сцен ад вiльгацi яе пракладвалi памiж падмуркам i зрубам, з яе выраблялi розныя рэчы хатняга ўжытку. Сшываючы кавалкi бяросты гнуткімі карэньчыкамi цi cкypaнымi стужкамi, рабiлi посу ... Прачытаць
Беркавец – даўняя мера масы на Беларусi. 1 Б.= 5 камяням = 200 фунтам = 74,96 кг. Прачытаць
Берлiнка – гл. арт. Берліна
Берліна – пласкадоннае драўлянае грузавое судна з палубай, двухсхiльным дахам i мачтай. Хадзiла судна ўнiз i ўверх па цячэнню ракі з дапамогай вёслаў, бусакоў, ветразяў, а таксама буксiрнага парахода. Служыла 10-14 гадоў. Канструкцыйна Б. падзялялiся на 2 тыпы: барачнага (руская Б.) а аакругленым носам, стромкай кармой i разгорнутымі бакамi; лодачнага (заходняя або нямецкая, Б.) доўгім вострым носам i завостранай кармой. Абодва тыпы памерамi амаль не адрознівалiся: даўж. 21-45 м, шыр. 4-11 м. грузападыма ... Прачытаць
Бешанковіцкая кераміка – ганчарныя вырабы майстроў з г. п. Бешанковiчы. Вядома з даўнiх часоў. У 1930-я г. працавала каля 30 майстроў-палiўнiкаў, якiя выраблялi палiваны посуд шырокага асартыменту Б (гаршкi, гарлачы, абаны, слаi, мicкi, глякi, цукарнiцы i iнш.). Б. к. вызна-чалася простымi формамi, светла-чырвоным колерам, амаль поўнай адсутнасцю дэкору (зрэдку ўжываўся геаметрычны штамп), рознымi памерамі, у залежнасцi ад якiх вырабы мелi розныя назвы: штука (гаршчок на 10 л), пyгap (5 л), пецярык (2,5 л), семя рык (1 ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.