РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Блісня – вуда для лоўлi рыбы летам каля калод i ў карчах, зiмой - у палонках. Вудзiльна кароткае. Кручок улітаваны ў алавяную (свiнцовую) пласцiнку ў форме рыбкi цi кроплi. У якасцi дадатковай прылады насаджваюць чарвяка. Прыманьваюць рыбу паторгваннем пласцiнкi з кручком. Лоўля Б. была пашырана на вадаёмах Вiцебскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абл. У мiнулым Б. былi самаробныя, у наш час фабрычнага вырабу. Прачытаць
Блясоўка – гл. арт. Абарог
Боб вараны – традыцыйная беларуская страва. Папярэдне замочаны боб апускаюць у ваду, дабаўляюць соль i вараць на невялiкiм aгнi. Часам заскварваюць салам з цыбуляй. Страва вядома па усёй Беларусi Прачытаць
Боб пражаны – традыцыйная страва. Папярэдне замочаны ў падсоленай вадзе боб кладуць на змазаную тлушчам або алеем патэльню. Падсмажваюць на невялiкiм aгнi. Страва вядома па усёй Беларусi. Прачытаць
Бодня – гл. арт. Кубел
Бойка – бандарны выраб; пасудзiна для збiвання масла. Вызначалася разнастайнасцю форм i канструкцый. Найчасцей - вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзiне адтулiна для калатоўкi (бiла), вepxнi канец якой выходзiў вонкi, а да нiжняга прымацоўвалi кружок з дзiркамi (пашыраны варыянт) цi крыжавiну (ударная частка) . Такой жа формы Б. выдзёўбвалi з суцэльнай круглай калодкi. На Беларусi (пераважна на Палессi) былi вядомы В. цылiндрычнай формы гарызантальнага профiлю (у выглядзе 2-доннай бочачк ... Прачытаць
Бом – ланцуг са змацаваных бярвiнаў, якiм перагароджвалi раку або адгароджвалi загон для затрымання лесаматэрыялаў пры звязваннi плытоў. Прачытаць
Бомы – званочкi ў выглядзе пустых металiчных шарыкаў з кавалачкамi металу ўсярэдзiне. Прымацоўваюць да хамута цi дугi. Прачытаць
Бонда1 – беларускi народны звычай частавання блiзкiх i аднавяскоўцаў свежыной, а таксама хлебам, садавiнай, агароднiнай новага ўраджаю. Дзялiлiся мясам дамашняй i забiтай у час палявання дзiкай жывёлы, рыбай, мёдам (у час яго выбiрання з вулляў). Звычай сведчыць пра iснaвaннe ў старажытнасцi калектыўнай (абшчыннай) гаспадаркi i грамадскай уласнасцi. У наш час страцiў сваю назву, але па - ранейшаму захоўваецца як нар. традыцыя калектыўных узаемаадносiн. Прачытаць
Бонда2 – Старадаўняя назва пасагу, запасу грошай, адзення. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.