РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Будзіны – племя, якое ўпамiнаецца пры апiсаннi зямель i народаў Усх. Еўропы ў 4-й кн. “Гісторыі” стараж. – грэчаскага гісторыка Герадота (5 ст да н. э.). Паводле Герадота, Б.- вялiкае вандроўнае племя з светла-блакiтнымi вачамi i рыжымi валасамi, што жыло сярод лясоў, больш за 15 дзён шляху ад Меацiйскага возера (Азоўскага мора). Яго мова адрознiвалася ад скiфскай i элiнскай. На думку некаторых даслед¬чыкаў (П. Шафарык, 3. Даленга-Ха-дакоўскi i iнш.), Б. жылi ў Падняпроўi на тэр. Беларусi, дзе часта сустр ... Прачытаць
Будка – на плыце i iнш. для адпачынку, захавання прадуктаў харчавання i адзення. На сплаве Б. будавалi звычайна на дpyгiм звяне плыта, на вялiкiх плытах - 2-3 Б. Козлы даўж. 2-3 м, шыр. i выш. 1,52 м з трох бакоў абкладвалi жэрдкамi, галiнкамi, саломай, чаротам (адкрыты тарцовы бок служыў уваходам). На Дняпры на караванах плытоў Б. рабiлi з шалёўкi. Прачытаць
Буднікі – прыгонныя сяляне або вольнанаёмныя рабочыя, якiя працавалi на будах: гналi смалу, дзёгаць, выпальвалi драўняны вугаль, выварвалi паташ, выраблялi клёпкi для патрэб caмix будаў i бандарнай вытворчасцi. Жылi Б. у лясных пасёлках (будах) або у бліжэйшых вёсках. Прачытаць
Бужане – назва групы ўcxоднix славян, якiя ў 6-9 ст. насялялі басейн Зах. Буга. Іx паўд. суседзямi былi валыняне, зах.- мазаўшане. Жылi асела, займалiся земляробствам, бортнiцтвам, рамёствамi. Упамiнаюцца ў “Аповесцi мiнулых гадоў”. На думку славац¬кага гicтopыкa П. Шафарыка, у 5 ст. да н. э. яны называлiся будзiнамi, у першыя вякi н. э. - сербамi (беласербамi). Паводле звестак географа Баварскага (канец 9 ст.), Б. мелi 231 горад (замак). На думку некаторых даследчыкаў, Б. i валыняне раней называлiся дул ... Прачытаць
Букарты – гл. арт. Бастры
Букетнік – глiняная пасудзiна для кветак. Рабiлi Б. разнастайныя па абрысах i памерах, выцягнутыя па форме, з двума вушкамi па баках (упрыгожвалi завiткaмi на канцах або спiральна закручвалi). Б. аздаблялi арнаментам, пакрывалi палiвай. Вядомы на ўсёй Беларусi. Прачытаць
Була – беларуская народная гульня. Гуляюць дзве каманды. Кожная выбiрае вядучага. Ён моцна б'е палкай з загнутым канцом па буле (драўляным шары) i гонiць яе па зямлі ў бок працiўнiка, каманда памагае яму. Працiўнiкі стараюцца перахапiць i вирнуць булу да ўмоуленай мяжы. Прачытаць
Булён – традыцыйная рэдкая страва. Вараць з крышанай бульбы i морквы, заскварваюць салам з цыбуляй, кавалачкамi сялянскай каўбасы, летам прыпраўляюць пер’ем цыбулi, кропам. Часам Б. замест засквары забельваюць. Вядомы на ўсёй Белаpyci. Прачытаць
Булка – невялiкi хлеб з пшанiчнай мyкi; белы хлеб; жытнi хлеб; бохан хлеба. Прачытаць
Бульба вараная, параная – традьщыйная штодзённая ежа. Самай простай па спосабу прыгатавання сялянскай стравай была Б., вараная ў лупiнах (Б. з лупiнамi, сухапарка, лупаны, Б. ў мундзiрах); яе гатавалi, калi было мала Б., не хапала солi цi неставала часу на прыгатаванне. Б. мылi, накладвалi ў чыгун, залiвалi вадой i варылi. Часам бульбiны перарэзвалi (рэзанкi), тады абавязкова салiлi. Зваpaную ў лупiнах Б. абiралi (лупiлi) i елi мачаючы ў соль або з лёкам. Часцей сырую Б. чысцiлi i варылi з соллю (салёнiкi, вapoнкi, скобл ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.