РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Бяда1 – двухколавая павозка для язды на кароткiя адлегласцi. Складалася з вoci-асновы, на якую насаджвалiся 2 колы, і замацаваных паверх яе дзвюх жэрдак, што служылi адначасова аглоблямi i апорай кузава. Кузаў рабiлi ў выглядзе скрынi цi плеценага каша з сядзеннем. Невысокiя амартызацыйныя ўласцiвасцi рабiлi Б. больш прыдатнай для язды па роўных дарогах. Лёгкасць i прастата канструкцыi абумовiлi яе шырокае распаўсюджанне ў гapaдскім i сельскiм нар. побыце. Падобныя павозкі шырока выкарыстоўвалiся ў гасп ... Прачытаць
Бязмен1 – даўняя ручная рычажная вага. Металiчны або драўляны стрыжань з пастаянным грузам (гipaй) на адным канцы i кручком цi чашкай для ўтрымання грузу на дpyгiм. На стрыжнi шкала адлiку i pyxoмая апора - абойма цi драцяная пятля. Карысталiся Б. пераважна ў нар. побыце. Часам Б. называюць ручную спружынную вагу. Прачытаць
Бязмен2 – Даўняя мера масы на Беларусi, велiчыня якой ў розныя часы мянялася ад 6 да 10 фунтаў. Прачытаць
Бяленне – Спецыяльныя спосабы апрацоўкі льняной пражы ці даматканага палатна, у выніку якіх натуральны колер лёну выбельваўся. Звычайна бялілі пражу, прызначаную для ўтку ўзорыстых многанітовых ці перабіраных тканін (ручнікоў, абрусаў і інш.). Маткі пражы вымочвалі ў шчолаку, залівалі ў жлукце, паласкалі і развешвалі на сонцы. Палатно вымочвалі, выбівалі пранікам на рэчцы, паласкалі, а затым рассцілалі на роснай траве (прадвеснем на снезе) для Б. пад сонечнымі промнямі. Такі спосаб Б. бытаваў да сярэдзіны ... Прачытаць
Бялільня – у фальварках - комплекс збудаванняў для адбельвання палатна. На Беларусi вядомы з 17 ст. Напр., у маёнтку Бранчыцы (Салiгорскi р-н) у 1682 Б. ўключала пляцоўку, дзе рассцiлалi палатно для адбельвання, i збудаванне 3-камернай планiроўкi з “валкоўняй” (тут на спецыяльных валках гладзiлi адбеленае палатно) i жылым пакоем майстра-бялiльшчыка з каморай абапал сянец. Прачытаць
Бяляк – прылада для мяцця скур; дзве драўляныя завостраныя стойкi, часам абабiтыя жалезам. Пакладзеную на стойкi скуру прыцiскалi каленам або ступнёй (на Палессi спецыяльным друком, замацаваным адным канцом у сцяне) i размiналi. Прачытаць
Бярдо – гл. арт. Бёрда
Бярозавік – традыцыйны напiтак э бярозавага соку. У бочку з сокам дабаўляюць прарошчаны i падпрэжаны ячмень або сухары, часам крыху цукру цi мёду, ставяць яе ў цёмнае халаднаватае месца, часам закопваюць ў зямлю на 4-6 тыдняў. Вытрыманы квас смачны i добра наталяе смагу. Быў пашыраны на Пн, У, Пд3 Беларусi, на Палессi. У наш час шырока вядомы на ўсёй тэр. рэспублiкi. Прачытаць
Бяседа – Збор гасцей з пачастункам, на які запрашалі родных, суседзяў, блізкіх знгаёмых з нагоды свят, сямейных урачыстасцей. Застолле суправаджалася пажаданнямі, прыгаворамі, ласкавымі прымусамі. Спявалі бяседныя (застольныя) песні. Ім уласцівы велічальныя матывы, у якіх услаўляюцца багаты стол, шчодрыя гаспадары, жаданыя госці. Прачытаць
Бяссольнік – рэдкая страва, звараная на хлебным квасе з крупамi (звычайна прасянымi) без cолi. Запраўлялi Б. звычайна тоўчаным канапляным семем (замiналi) або смятанай. Найбольш вядомы ў Цэнтр. Палессi. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.