РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 28
Банька – гл. арт. Гляк
Барабан – народны мембранны музычны iнcтpумeнт; цылiндрычны драўляны або металiчны корпус ( “каробка” ) розных памераў, на якi з абодвух бакоў нацягнута скура (сабакi, цяляцi, казляняцi). Гук неакрэсленай вышынi здабываецца ўдарам драўлянай калатушкi. У сучаснай нар. музычнай практыцы Б. ужываецца пераважна разам з мeднымi талеркамi (турэцкi барабан) або як састаўная частка ўдарнай устaнoўкi, што ўключае вялiкi i малы Б., «калоткi» - драўляны брусок, па якiм б’юць доўгімi палачкамi, i нажную педаль (зафiк ... Прачытаць
Баразняк – гл. арт. Акучнік
Барак – гл. арт. Ворчык
Баран1 – вялiкая рыбацкая лодка на Палессi. Прачытаць
Баран2 – Прылада для сушкi сена на Палессi. Прачытаць
Баран3 – Двухручны рубанак для стругання дошак. Прачытаць
Барана – земляробчая прылада для рыхлення (баранавання) глебы. Паводле канструкцыi i гаспадарчага прызначэння вылучаюць некалькi тыпаў тра¬дыцыйнх Б.: вершалiна, смык, плеценая (вязаная) i брусковая (рамная). Усе тыпы Б. да канца 19 ст. рабiлi з дрэва. Найбольш распаўсюджанай была плеценая Б., што вькарыстоўвалася звычайна на стараворных землях. Яна мела дугападобную форму, якую ёй надаваў перыферыйны самайлук (лука, каблук); 4-6 радоў роўных прутоў па тры ў кожным радзе - утваралi рашотчаты каркас; на с ... Прачытаць
Бараніца – аўчыннае пакрывала, пацягнутае сукном, для ахутвання ног у санях. Пашырана пераважна на Палесci. Прачытаць
Барацьба “Да крыжа” – народная гульня. Нагадвае вольную барацьбу. Барцам дазваляецца штурхаць, даваць падножкi, хапаць за нoгi. Перамагае той, хто прыцiсне працiўнiка спiною да зямлi i ўтрымае яго pукi, разведзеныя ў бокi. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.