РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Вілы – ручная прылада для падняцця і пераносу снапоў, сена, саломы і г.д Вядомы В. драўляныя і металічныя з 2 - 3 пальцамі (зубамі) даўжынёю 40 - 50 см і круглым гладка адшліфаваным дзержаком даўжынёю 1,5 - 3 м. У трохзубых В. трэці палец размешчаны насупраць двух як проціпалец. Драўляныя трохзубыя В. выкарыстоўваліся ў сялянскіх гаспадарках пры сціртаванні снапоў і саломы, стагаванні сена, двухзубыя - для вытрасання саломы ў час малацьбы, прыгатавання трасянкі. у наш час бытуюць Вю з металічнымі паль ... Прачытаць
Вільчак – гл. арт. Вільчык1
Вільчык1 – верхняе рабро двухсільнай страхі. Прачытаць
Вільчык2 – Разное ўпрыгожанне вяршынь закрылін. В. бываюць парныя (утвараюцца верхнімі выпускамі 2 перакрыжаваных закрылін) і адзінарныя. Парныя - найбольш старадаўняе і пашыранае ўпрыгожанне сялянскай хаты. Іх робяць тэхнікай прапілоўкі ў выглядзе стылізаваных рагоў, конскіх галоў, птушак, змей. Ёсць меркаванні, што раней В. выконвалі абярэгавую функцыю (гл. у артыкуле Атрапей), але з цягам часу іх магічны сэнс страціўся, яны сталі выключна дэкаратыўным элементам. Адзінарныя В. з’явіліся ў пач. ХХ ст., іх ... Прачытаць
Вінакурня – гл. арт. Бровар
Вінніца – гл. арт. Бровар
Вірок – прылада для звівання пражы ў клубок; тое што і юрок. Прачытаць
Вітаўт – (1350 – 1430), князь ВКЛ (1392 – 1430). На беларускім этнаграфічным памежжы ў Смаленскай губерні было запісана паданне аб атрыманні В. улады, якое па сваіх матывах вельмі блізкае колу славянскіх гістарычных паданняў. Паданне пра В. не мае аніякага гістарычнага падмурку, але добра адлюстроўвае міфалагічныя ўяўленні тутэйшых насельнікаў аб валадарах. Паданне апавядае, што ў Польшчы памёр нейкм кароль, які не пакінуў нашчадкаў. Яго набліжаныя надумалі пусціць каралеўскага каня з прымацав ... Прачытаць
Віткі – гл. арт. Віцы
Вітуха – гл. арт. Матавіла
2009–2019. Беларусь, Менск.