РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Віцебскія ручнікі – традыцыйныя тканыя ручнікі, якія выраблялі народныя майстры вёсак Шаркоўшчынскага, Міёрскага, Браслаўскага, Віцебскага р-наў. Вядомы з 19 ст. Даўжыня 120 - 300 см, шырыня 23 - 30 см. Ткуць з адбеленага кужалю або белай бавоўны. Аздаблялі на канцах карункамі, мохрыкамі. Узор ствараецца выкладаннем чырвоных, чорных, блакітных, жоўтых нітак бавоўны (выбарнае ткацтва), што нагадвае вышыўку па гатовай тканіне. У арнаментыцы пашыраны раслінныя (дрэва жыцця, вазоны, букеты кветак, парасткі), геаметрыч ... Прачытаць
Віціна – старадаўняе драўлянае пласкадоннае рачное судна з палубай і парусамі для перавозкі збожжа і інш. грузаў. Вядома з 15 ст. Даўжыня В. 43 - 53 м, шырыня 4 - 11 м, грузападымальнасць 128 - 192 т. Будавалася і хадзіла па Нёмане, Шчары, Віліі. Пачала знікаць у 2-й пал. 19 ст., зрэдку выкарыстоўвалася ў пач. 20 ст. Прачытаць
Віццё мастацкае – адзін з асноўных спосабаў вырабу паясоў, шнуроў, абор і інш. бытавых рэчаў; від дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва. Тэхнікай блізкае да прадзення: 2 суканыя пасмы валакністага матэрыялу ці воласу злучаюць у адну вяроўку ці матуз. Віццё дома з глыбокай старажытнасці, адбіткі шнуроў знаходзяць на посудзе культуры шнуравой керамікі бронзавага веку. У якасці матэрыялу на Беларусі найчасцей выкарыстоўваюць лён, пяньку, радзей воўну, конскі волас, лыка. Віццё бывае ручное (пальцамі або з дапамогай 2 ... Прачытаць
Віцы – перавяслы з лазовых, бярозавых, альховых пруткоў або карэнняў дрэў для звязвання плытоў. Часам ужывалі пяньковыя вяроўкі. Хамутом з В. канцы кожнага бервяна прывязвалі да жаросцей - папярэчных жэрдак. Прачытаць
Вобраць – гл. арт. Аброць
Вогнішча – гл. арт. Агнішча
Вожаг1 – Прылады, якімі выцягваюць з печы і апускаюць у брагу (паджога, пажога, абвара) гартавацца або абварвацца абпалены посуд. Пашыраны на Пн Беларусі. Прачытаць
Вожаг2 – Дзяржальна вілак, качаргі. Прачытаць
Вожкі – гл. арт. Лейцы
Вожуг – гл. арт. Вожаг2
2009–2019. Беларусь, Менск.