РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Воз1 – гл. арт. Калёсы
Воз2 – Павозка разам з грузам. У нар. вытворчай практыцы служыў адзінкай вымярэння транспартных грузаў (воз сена, воз дроў, гною і т.п.). Яго сярэднія памеры фіксаваліся нар. традыцыяй і адпавядалі грузазмяшчальнасці таго ці інш. тыпу транспартнага сродку і цяглавай сіле ("воз, як каню павезці"). Прачытаць
Волак – традыцыйная рыбалоўная снасць; сеткавы мяшок, прымацаваны ў ніжніх канцах да двух шастоў (дзядоў). Для лепшага затаплення да мяшка прывязвалі камень. У час лоўлі мяшок знаходзіўся ў гарызантальным стане і адкрытай часткай быў накіраваны ў напрамку цячэння. Аб злоўленай рыбе даведваліся па паторгванні шнуроў (старажоў), што мацаваліся да верхняй плоскасці мяшка і ўтрымлівалі яго ў адкрытым стане. Лавілі В. з дзвюх лодак. Выкарыстоўвалі В. і без шастоў (на Дняпры): мяшок цягнулі за лодкамі на вяро ... Прачытаць
Волас – гл. арт. Вялес
Волат – персанаж славянскай міфалогіі. В. ўяўлялі асілкам вялізнага росту і магутнай сілы. Паводле паданняў В. жылі ў стараж. час і пахаваны ў доўгіх курганах, названых валатоўкамі (пашыраны на Пн Беларусі, а таксама на Пскоўшчыне і Смаленшчыне). З В. народныя паданні звязваюць назвы некаторых вёсак у паўн.-ўсх. і цэнтр. Беларусі (Волаты, Валатоўкі і інш.). Некаторыя белар. этнографы (В. Ластоўскі, М. Каспяровіч) беспастаўна лічылі В. стараж. групай людзей, продкамі бел. этнасу. Паданні пра В. зрабілі ў ... Прачытаць
Ворат – гл. арт. Вараток
Ворвань – тлушч, здабыты з марскіх жывёл (цюленя, кіта) або рыб. Ужываўся ў гарбарстве, шавецтве і рымарстве для жыроўкі скур і ботаў. В. выкарыстоўвалі гарадскія і местачковыя рамеснікі. Вясковыя гарбары і рымары карысталіся звычайна бярозавым ("чыстым") дзёгцем. Прачытаць
Ворчык – прыстасаванне для запрагання каня ў плуг, барану ці для прыпрэжкі яго з боку аглабель у дапамогу каранніку (сярэдні конь у тройцы). Прачытаць
Восець – гл. арт. Асець
Восці – старадаўняя рыбалоўная прылада; дрэўка з металічным наканечнікам, які меў ад 2 да 10 зубоў з завусеніцамі. Наканечнік насаджваўся на дрэўка пры дапамозе ўтулкі або перавязаныя паміж сабою зубы ўбіваліся ў канец палкі ці ў драўляную пласцінку і дадаткова мацаваліся дротам. Рыбачылі В. зімой у час прыдух, вясной на нерасцілішчах, летам - ноччу з агнём (гарэў у спецыяльным прыстасаванні, гл. Каза). Былі пашыраны па ўсёй Беларусі. У наш час лоўля В. забаронена. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.