РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Вотчына – гл. арт. Бор
Вотчыны – гл. арт. Бортнікі
Воўна авечая – сыравіна для вырабу валеных рэчаў і нітак для вязання і ткацтва. Састрыжаную В. (авечак стрыгуць 2 разы ў год - вясной і восенню) мыюць, прасушваюць, сартуюць, разрыхляюць (чэшуць). На Беларусі здаўна вядомы ручны спосаб рыхлення В. (мылі, разбіралі рукамі, часалі на грабянях, разбівалі з дапамогай брынды) і механічны (часалі на ваўначосках). У наш час пераважае механічны. Прачытаць
Вугал у зрубе – частка зруба ў месцы злучэння бярвён, брусоў, дыляў у вянец. У нар. будаўніцтве распрацаваны 2 тыпы В.: з астаткам (канцы бярвён выступаюць за вонкавыя плоскасці сцен) і без астатку (канцы бярвён абрэзваюцца на ўзроўні плоскасці сцен). В. з астаткам вядомы па ўсёй Беларусі, мае некалькі варыянтаў: " у чашку", " у просты замок", "у каню". Астатак забяспечваў большую ўстойлівасць зруба, захоўваў В. ад прамярзання. Тарцы бярвён ачэсваюцца на 6 ці 5 граней (Усх. Палессе), робяцца са своеасаблівай па ... Прачытаць
Вугольнік – самагучны ўдарны музычны інструмент; сагнуты ў форме трохвугольніка стальны прэнт. Інструмент падвешвалі на ўказальны палец левай рукі з дапамогай дроту ці вяровачкі, і, удараючы па ім тонкім цвіком ("прэнцікам"), атрымлівалі гук неакрэслінай вышыні э адрывісты або трэмалюючы, звонкі, пяшчотнага тэмбру. Прататыпам В. ў бел. нар. музычнай практыцы была, верагодна, падкова. У Верхнядзвінскім р-не зафіксавана мясцовая разнавіднасць В. - сталькі, што маюць падковападобную форму; канцы загнуты вонкі ... Прачытаць
Вуда – рыбалоўная снасць. Традыцыйная В. складаецца з вудзільна (драўлянае), лескі ( са звітых конскіх валасоў, нітак), паплаўка (з пёраў птушак, хваёвай кары, коркаў), грузіла (у старажытнасці з каменчыкаў, пазней металічныя), кручка (з косці, галінак, дроту). На кручок прыладжваецца чарвяк, лічынка, муха, падзёнка, гарох, хлеб і інш. прынады. Ловяць рыбу В. з берага і з лодкі. Раней на цячэнні выкарыстовалі напраўныя В., т. зв. перавалокі, для падлёднага зімовага лову - блісні. На Беларусі вядома з г ... Прачытаць
Вуздэчка – гл. арт. Аброць
Вулей – гл. арт. Лазавік
Вулей – штучнае жытло для пчалінай сям'і, зробленае чалавекам. Слова "В." паходзіць ад лексемы "олекъ", упершыню пісьмова зафіксаванай у значэнні "пустая борць" у кароткай рэдакцыі "Рускай праўды" ("Праўдзе Яраслава"). Гісторыя развіцця В. ахоплівае некалькі тысячагоддзяў. Пра ўтрыманне ўсх. славянамі пчол у драўляных В. сведчаць запісы арабскіх падарожнікаў (10 ст.), якія параўноўвалі іх з цэбрамі і збанамі. На Беларусі першым штучным жытлом пчалінай сям'і была борць, а першым пераносным неразборным В. ... Прачытаць
Вурган – гл. арт. Варган
2009–2019. Беларусь, Менск.