РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Вушак – вертыкальны канструкцыйны элемент, з дапамогай якога ствараюцца праёмы акон і дзвярэй і адначасова забяспечваецца ўстойлівасць сцяны. Зверху В. аб'ядноўваюцца вершніком, знізу пры дапамозе шыпа мацуюцца да вянца зруба, што стварае парог. У В. робяць пазы, куды закладваюць бярвёны сцяны, а таксама паз - т. зв. "чвэрць", - каб шчыльней прылягала палатно дзвярэй або лепш уваходзіла аконная рама. Раней у шырокіх В. выдзёўбвалі палічкі для рознай хатняй драбязы. Прачытаць
Выбарнае ткацтва – тэхніка народнага ткацтва. Бытавала ў канцы 19 - пач. 20 ст. пераважна на Гомельшчыне і Віцебшчыне. У народзе В. т. звычайна называюць перабіраннем. Для выбарных тканін характэрны рэльефны ступенчата - геаметрычны арнамент, утвораны насцілам узорнага ўтку на фонавае палатно. Па тэхніцы выканання В. т. падобна на двухуточнае бранае ткацтва: узор перабіраецца на дошчачку - бральніцу і кожны атрыманы зеў фіксуецца спецыяльнымі матузкамі (паўнітамі) ззаду нітоў. Аднак у В. т. ўзорны ўток закладваецц ... Прачытаць
Выбіванне – спосаб аздаблення тканін спецыяльнай ручной вышыўкай, што ўжываецца пераважна пры вырабе дэкаратыўных дываноў і невялікіх пано ("макатак", "відокаў"). Як від нар. мастацтва В. распаўсюдзілася на Беларусі ў 1970-я г. Выконваецца пры дапамозе спецыяльнай полай іглы (з драшлянай ручкай), праз якую прапушчана нітка ад клубка. Асаблівасць тэхнікі В. - шчыльны пяцельны ўзор, які пакрывае ўсё поле тканіны. Арнаментальныя кампазіцыі выбіваных дываноў звычайна складаюцца з буйных раслінных матываў. Прачытаць
Выведы – гл. арт. Даведкі
Выглядзіны – абавязковы перадвясельны звычай, які заключаўся ў выяўленні фізічных даных і здольнасцей нявесты. У дом да дзяўчыны звычайна пад выглядам падарожніка або шорніка ехаў бацька жаніха. У хаце ён распачынаў гаворку на тэмы, зусім не звязаныя з мэтай яго прыезду, а сам у гэты час пільна прыглядаўся да дзяўчыны. В. нярэдка адбываліся ў час розных свят і кірмашоў. Калі дзяўчына спадабалася, вырашалі слаць да яе сватоў. Прачытаць
Выгнанне – пакаранне людзей (звычайна парушальнікаў маральных, прававых або рэлігійных норм) шляхам выгнання іх з племя, абшчыны, горада. У перыяд першабытнаабшчыннага ладу было раўназначна смерці; у рабаўладальніцкім і феадальным грамадствах суправаджалася пазбаўленнем маёмасці і правоў. У гісторыі Беларусі феадальнага перыяду вядома таксама пад назвай баніцыя. Выкарыстоўвалася ў практыцы сялянскіх копных судоў, у гарадах з магдэбурскім правам і інш. В. служыла сродкам феадальнаг прыгнечання залежнага нас ... Прачытаць
Выдзеўбаны посуд – адзін з відаў драўляных ёмістасцей, прадмётаў даўбёжнага рамяства. Па вонкавай форме падзяляецца на карытападобны і цыліндрычны (конусападобны). Карытападобны В. п. служыў для шматразовага штодзённага выкарыстання: карыты і камягі для кармлення хатняй жывёлы, ночвы для мыцця бялізны, пыланкі для правейвання круп, карцы для пітва. Цыліндрычны В. п., часцей з накрыўкай, ужываўся звычайна для захоўвання розных прыпасаў: кадаўбы на зерне, ліпаўкі на мёд, фаскі на масла ці мёд. Шмат В. п. цыліндрычн ... Прачытаць
Выкуп – элемент вясельнага абраду; адгалосак старажытнага шлюбнага звычаю "куплі - продажу" (гл. Умыканне і купля - продаж нявесты) нявесты, таму звычайна звязаны з асобай маладой і рэчамі, што ёй належаць. Найчасцей абрад В. выконваецца па дарозе маладога да маладой, у час прыезду да яе і калі яе забірае дружына маладога. Аднавяскоўцы "маладой" прымушаюць маладога даваць В. за яе як за члена абшчыны, калі ён пераязджае праз браму (рагатку), якую робяць перад вёскай, калі ўязджае ў двор, уваходзіць у ха ... Прачытаць
Выліўка – драўляны коўш для вычэрпвання вады з судна, лодкі. На суднах, якія не мелі пабулы і даху, існавала нават спецыяльная прафесія вадаліва. В. ўжываецца рыбакамі і ў наш час. Прачытаць
Выцірняцкі гаўрыднік – гл. арт. Афінскі гаўрыднік
2009–2019. Беларусь, Менск.