РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Вышкі – насціл з дошак на бэльках пад страхой у сенцах і інш. гаспадарчых пабудовах. На В. звычайна захоўвалі розныя гаспадарчыя прылады, сена, салому. Прачытаць
Вышыўка – няма Прачытаць
Вэлюм – жаночы галаўны ўбор, лёгкае пакрывала з кісяі, шоўку, цюлю, карунак, якое спускаецца да плячэй, пояса, часам да ног. Вясельны В. - частка шлюбнага ўбору. Мацуецца да вянка або інш. галаўнога ўбору. Жалобны В. чорнага колеру. Прачытаць
Вядро1 – бандарная пасудзіна цыліндрычнай формы, у якой носяць або захоўваюць ваду ці інш. вадкасці. Да дзвюх процілеглых даўжэйшых клёпак з адтулінамі мацавалася дужка (восілка). Прачытаць
Вядро2 – Даўняя адзінка вымярэння вадкіх рэчываў у сістэме мер Вял. кн. Літоўскага, роўная прыблізна 10 л. У сучаснай бел. мове слова В. не страціла значэння меры, але не з’яўляецца адзінкай вымярэння. Прачытаць
Вязка – адзінка колькасці сена, саломы, дроў, пянькі, лёну, абаранкаў і інш. В. не была метрычным тэрмінам, а ўжывалася як бытавая мера. Як адзінка колькасці была неаднолькавая. Напрыклад, адзінка колькасці льновалакна адпавядала 10 - 25 жменям. Прачытаць
Вялес – язычніцкае бажаство ўсходніх славян. В. лічылі апекуном жывёлагадоўлі ( у помніку ўсх. - слав. летапісання "Аповесці мінулых гадоў" яго называлі "скоцій бог"), багацця (яго імем кляліся купцы і княжацкія дружыннікі), мастацтва, у прыватнасці паэзіі (у "Слове пра паход ігаравы" княжацкі паэт Баян называецца ўнукам В.). З увядзеннем хрысціянства ў Кіеўскай Русі ( канец 10 ст.) уяўленне аб В. паступова знікла. Яго галоўная функцыя - апекуна жывёлагадоўлі - нададзена хрысціянскаму святому Уласу (Аўл ... Прачытаць
Вяліканне – гл. арт. Вялікдзень
Вялікдзень – веснавое свята старажытных славян у гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу "вялікіх дзён" палявых работ; пазней да яго прымеркавана гал. хрысціянскае свята - "уваскрэсенне" распятага Хрыста. Паводле нар. павер’я на В., як і на купалле, сонца "іграе", або "купаецца" (сонца на бясхмарным небе абяцала багаты ўраджай, шчаслівыя вяселлі). У залежнасці ад месячнага календара В. прыпадае на час ад 4 крас. да 8 мая. Быў адным з самых радасных свят у жыцці земляроба. Адзначалі яго вельмі ўрачыста, гат ... Прачытаць
Вялічка – гл. арт. Вялікдзень
2009–2019. Беларусь, Менск.