РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Вянгліна – гл. арт. Вяндліна
Вяндліна – вэнджанае (правялянае ў дыме) прасоленае мяса, сала. Прачытаць
Вянец у зрубе – адзін гарызантальны замкнуты рад бярвён зруба, злучаных па вуглах урубкамі. Прачытаць
Вянковая канструкцыя – канструкцыйная сістэма ў нар. будаўніцтве, у аснове якой пакладзеныя адзін на адзін вянцы. На Беларусі вядома з 2 - 3 ст., з 9 - 13 - асн. тып канструкцый драўляных пабудоў. Вянцы сцен злучалі ў зруб урубкамі па вуглах і тэблямі (драўляныя калкі, забітыя ў зробленыя ў вянцах адтуліны). Побач з В. к. на Беларусі выкарыстоўвалі слупавыя канструкцыі. Прачытаць
Вянок1 – упрыгожанне з кветак, зеляніны, стужак, паперы, пер’я і інш. у форме кружка, які надзявалі на галаву. Паводле спосабаў вырабу і аздаблення В. падзяляюцца на 4 віды. Віты В. з палявых кветак (адуванчык, валошка, рамонак), барвенку, руты насілі дзяўчаты летам. Такі В. быў неабходным атрыбутам традыцыйных абрадаў, у т. л. вяселля, купалля, куста, а таксама дажынак, на які плялі В. з каласоў збажыны і кветак. Пашыраны па ўсёй Беларусі. В. - абручык рабілі з лазы, галінак дрэва і абгортвалі рознаколе ... Прачытаць
Вянок2 – У некаторых мясцінах Беларусі - сінонім суборнай суботы. Прачытаць
Вянок3 – адзінка колькасці цыбулі, часнаку, грыбоў з няпэўным метрычным значэннем. Прачытаць
Вярста1 – даўняя адзінка вымярэння даўжыні (адлегласці) у сістэме мер Вялікага кн. Літоўскага, роўная прыблізна 1554,6 м. На Беларусі ўжываліся дзве В. - В.=798 сажняў і В. вялікая =1000, а ў 19 - пач. 20 ст. - руская В., роўная 1052 м. Прачытаць
Вярста2 – Дарожны (верставы) слуп, што адзначаў гэту меру. Прачытаць
Вярстак – гл. арт. Варштат сталярны
2009–2019. Беларусь, Менск.