РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 18
Ваза – глыбокая глiняная пacудзіна з шырокiм вусцем i двума вушкамі па баках. Яе ўпрыгожвалi арнаментам, пакрывалi палiвай. На вялiкдзень у ёй насiлi ў царкву асвячаць пасху, яйкі i iнш. святочныя стравы. Бытавала пераважна на У Беларусi. У наш час выйшла з ужытку. Прачытаць
Вазіла – гл. арт. Кубельнік
Вазок – лёгкiя выязныя caнi. Іх выгляд у значнай ступені адлюстроўваў заможнасць i сацыяльную прыналежнасць уладальнiка. Дэкаратыўна aздоблены кузаў меў звычайна козлы для вазнiцы, яго абшывалi лубам цi тонкімі дошкамi, у заможнай шляхты абiвалі знутры сукном, высцiлалi футрам, часам меў закрыты ці паўзакрыты верх. Спінку i перадок часта ўпрыгожвалі контурнай або прапiлаванай разьбой размалёўвалi разнаколернымi pacліннымі цi геаметрызаванымі узорамі. Мясцовыя майстры дасягалi разнастайнасцi ў афармле ... Прачытаць
Вазоўня – гаспадарчая пабудова, дзе захоўваліся транспартныя сродкі. Звычайна мела выгляд павеці з адна- ці двухсільным дахам, прыбудаванай да хлява ці інш. гаспадарчай пабудовы. У В. захоўвалі таксама колатыя дровы, некаторыя с. - г. прылады. Прачытаць
Вал – гл. арт. Каток1
Валакуша1 – прымітыўнае палазное прыстасаванне для перавозкі грузаў ва ўмовах бездарожжа - дзве доўгія, замацаваныя папярочкамі жэрдкі, адны канцы якіх служылі палазамі, другія аглоблямі. Былі В. і без аглабель, каня ў іх запрагалі з дапамогай пастронкаў і ворчыка. В. перавозілі бярвёны ў лесе, каменне з палёў. У наш час В. сцягваюць сена з забалочаных сенажацей. Прачытаць
Валакуша2 – Прыстасаванне для перасоўвання сена да стога. Прачытаць
Валакуша3 – гл. арт. Вершаліна
Валакуша4 – Невялікі невад для лоўлі дробнай рыбы. Прачытаць
Валатоўкі – старажытныя, пераважна доўгія курганы - невысокія валападобныя земляныя насыпы, што лічацца пахавальнымі помнікамі крывічоў. Паводле нар. паданняў, у іх пахаваны волаты. Назва найбольш пашырана на Пн Беларусі і ў сумежных раёнах Пскоўшчыны, Смаленшчыны і Латвіі, у мінулым карэнных землях крывічоў. У некаторых месцах Віцебшчыны В. называюць таксама звычайныя могілкі. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.