РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 18
Валачобнікі – асобы, якiя выконвалi абрады валачобнага свята. У даўнi час свята адзначалi перад пачаткам веснавых земляробчых работ, а ў больш далёкiм мiнулым iм пачынаўся новы год. Для выканання абрадаў ствараўся валачобны гурт. Галоўным у гурце быў пачынальнiк (запявала). Ен пачынаў святочную валачобную песню i спяваў усе яе paдкi. Пачынальнiкам выбiралi добрага гаспадара, спевака, якi дасканала ведаў святочныя абрады, валачобныя песнi, вiншавальныя арацыi. Важным чынам у гурце быў музыка. Ен суправаджаў сп ... Прачытаць
Валачок – гл. арт. Брэдзень
Валачоннiкi – гл. арт. Валачобнікі
Валашане – гл. арт. Валашчане
Валашчане – жыхары воласцi, сяляне. У сярэднявеччы на тэр. Беларусi - сяляне-абшчыннiкi пэўнай aкpyгi з цэнтрам у пагосце цi воласцi (княжацкi ўдзел або дзярж. землi, што былi ў прыватным уладаннi). У 14-16 ст. тэрмiн "B." ужываўся для вызначзння насельнiцтва воласцi (у супрацьлегласць гарадскому - мяшчанам). У 2-й пал. 16 ст.- пач. 20 ст. В.- сельскае насельнiцтва адміністpaцыйна-тэрытарыяльных адзiнак - валасцеЙ. На этнанiмiчным узроўнi паняцце В. адпавядала назве цзнтр. пасялення воласцi (свiслачане - мя ... Прачытаць
Валенцы – гл. арт. Валёнкі
Валёк – драўляная або жалезная качалка (круглая, рабрыстая, чатырохгранная) для разгладжвання лямцу, скуры ў валюшным i гарбарным рамёствах. Прачытаць
Валёнкі – зiмовы абутак з валенай воўны. Бытавадi з 19 ст. (спачатку ў заможных сялян), а з пач. 20 ст. набылi шырокае распаўсюджанне, асаблiва на У i ПнУ Бедарусi. Працэс выпрацоўкi В. уключае некалькi этапаў: закладка вырабу, валенне, фармаванне, аддзелка (гл. у арт. Валюшнае рамяство). Валенне (катанне) В., асаблiва дзiцячых, бытуе i ў наш час у вёсках. Майстры - валюшнiкi вырабляюць абутак з захаваннем традыцыйнай тэхналогii i прылад працы. Наладжаны прамысловы выраб В. Прачытаць
Валога – малочная полiўка (паранае малако, разведзенае вадой), з якой eлi густы кiсель. У пост або калi не было малака, В. рабiлi з тоўчанага канаплянага семя. Яго залiвалi вадой, шалупiнне асядала на дно, а зверху адстойвалася В.- "бы малако". В. рабiлi найчасцей у Цэнтр. Палессi. У некаторых раёнах Беларусi В.- закраса з масла (кашу "заваложвалi"). Прачытаць
Валока1 – адзiнка вымярэння зямельнай плошчы ў сiстэме мер Вялікага княства Лiтоўскага, роўная 30 моргам (21,36 га). Валоку мералi i па 33 мopгi i па 40. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.