РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 18
Валока2 – Зямельны ўчастак. З-за неабходнасцi падатковага абкладання адрознiвалiся В. аселыя, пустыя, чыншавыя, асадныя, цяглыя, копныя i iнш. Прачытаць
Валос – гл. арт. Вялес
Валочная памера – аграрная рэформа, якая ажыццяўлялася з канца 1530-х г. да сярэдзiны 17 ст. Выклiкана развiццём прадукцыйных сiл, унутранага i знешняга рынку. Мела на мэце дакладны ўлiк зямель, вызначэнне ix якасцi, унiфiкацыю павiннасцей, ператварэнне i развiццё сельскiх паселiшчаў, пашырэнне фальварачнай гаспадapкi, павелiчэнне прыбыткаў казны i iнш. У аснове В. п. ляжаў абмер зямлi на стандартныя зямельныя ўчасткi валокi, якiя сталi нормай надзелу адзiнкай абкладання сялян феадальнымi павiннасцямi. Першы абме ... Прачытаць
Валынцы – гл. арт. Валыняне
Валыняне – старажытная назва насельнiцтва Валынi; зямляцкi этнiкон. У пiсьмовых крынiцах упершыню упамiнаецца ў «Аповесцi мiнулых гадоў». Этымалогiя назвы звязана з раней iснаваўшым племянным цэнтрам Валынню цi гiст.-геагр. паняццем Валынь. У 8-9 ст. В.- саюз усх.-слав. плямёнаў, генезiс якiх узыходзiць да стараж.-слав. племенi дулебаў; тэрыторыя рассялення - ад вярхоўяў Случы, Буга i Днястра да Берасцейскай зямлi i правабярэжжа Прыпяцi. У 10-12 ст. на землях В. iснавала Уладзiмiра-Валынскае княства, у 119 ... Прачытаць
Вальма – тарцовы схiл чатырохсхiльнага даху. Утвараецца нахiленымi coxaмi або кpoквaмi, што злучаюць тарэц вiльчаковай кладкi (вiльчаковага бруса) з вугламi сцен будынка. Вальмавыя пакрыццi вядомы ў нар. жыллi, гаспадарчых пабудовах, некаторых манументальных збудаваннях. На Палессi ў пач. 20 ст. зафiксаваны будынкi з вальмавымi дахамі вянковай канструкцыi "ў рэж". В., што не даходзяць да нiзу або да верху даху (усечаныя нiзкiя шчыты над прычолкам або дымнiкi ў верхняй частцы В.), называюцца паўвальмамi. ... Прачытаць
Валюш – гл. арт. Валюшня
Валюшнае рамяство – валенне сукна, а таксама выраб галаўных убораў, абутку, гаспадарчых рэчаў з воўны шляхам валення (катання). На Беларусi вядома з даўнiх часоў, найбольшае развiццё атрымала ў 19 ст. З валенага сукна звычайна шылi верхняе адзенне - світы, сярмягi, буркi, бурносы, курты i iнш. Працэс апрацоўкi валеных вырабаў (магерак, брылёў, валёнак, лямцу для конскай збруi) уключау 4 этапы: закладка вырабу, валенне, фармаванне, аддзелка. Воўну насцiлалi на стале на змочаным вадой кавалку палатна (плацiк), потым ... Прачытаць
Валюшня – вытворчая пабудова для валення сукна, лямцу. Звычайна прамавугольны ў плане 1-павярховы драўляны будынак, накрыты 2-схiльным або вальмавым дахам з дранiцы, саломы. В. дзейнічалi па прынцыпу вадзянога млына, у якiм замест жорнавых паставоў выкарыстоўвалi ступы з таўкачамi, дзе выраблялi сукно. Асноўны рабочы орган - вадзяное кола, якое рухала таўкачы. На Белаpyci вядомы з 16 чт. (Нясвiж, г. Давыд - Гарадок Столiнскага, в. Ленiна Горацкага, Цiмкавiчы Капыльскага р-наў i iнш.), iснавалi пераважана ... Прачытаць
Вампір – у старадаўнiх павер’ях беларусаў i iнш. славянскiх народаў - мярцвяк, якi ноччу выходзiць з магiлы, каб шкодзiць людзям (смактаць кроў, душыць, iрваць на часткi i г. д.). Паводле нар. фантазii, прыкметныя рысы В.тоўстыя (раздутыя) губы i тонкi, востры, як змяiнае джала, язык. У нар. вераваннях вобраз В.- увасабленне страху прымхлiвых людзей перад памерлымi чараўнiкамi i чараўнiцамi (стараж. славяне нават прыносiлi В. ахвяры). Страцiў рэлiгiйнае значэнне ў 2-й пал. 19 - пач. 20 ст. Уяўленне аб В. ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.