РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 18
Вандлярня – пабудова для вэнджання шынак, каўбас і інш. мясных прадуктаў, сала і рыбы. Найб. пашыраны вежавыя збудаванні з 4-схільнай ці шатровай страхой. Канструкцый на В. падзялялася на 2 ярусы - на 1-м раскладалі агонь, на 2-м падвешвалі на жэрдках прадукты. Для ўсіх канструкцый В. характэрна шчыльная падгонка элементаў, каб пазбегнуць страты дыму. Толькі ўверсе для яго выхаду праразалі адтуліны. На паліва выкарыстоўвалі лісцевыя пароды дрэў, асабліва сырую вольху, яблыню, тырсу, а таксама галлё ядлоўца. ... Прачытаць
Вантрабянка – традыцыйны мясны выраб. Адвараныя, дробна парэзаныя, пасоленыя свiныя вантробы (лёгкiя, печань, сэрца, ныркi), а таксама галавiзна, прыпраўленыя часнаком, перцам i iнш. спецыямi, перамешваюць, кладуць у тоўстыя свiныя кiшкi цi cтpaўнiк i зноў вараць або падпякаюць у печы. Потым на 1-1,5 сутак прыцiскаюць гнётам. Ядуць халоднай. На З Беларусi называюць сальцiсонам. Прачытаць
Варажба – магiчныя спосабы i дзеяннi, што нiбыта прадракалi будучае i расказвалi пра былое. Узнiкла ў першабытным грамадстве разам з paннiмi формамi рэлiгii - верай у звышнатуральныя сiлы, добрых i злых духаў, у лёс. 3вязана з прыкметамi, значная частка якiх заснавана на жыццёвым i гаспадарчым вопыце, назiраннях за з'явамi прыроды, паводзiнамi жывёл (прадказванне вясенняга i летняга надвор'я па надвор'i ў снежнi; кот качаецца па зямлi - на цяпло; ластаўкi лятаюць нiзка - на дождж) . Калi ў В. па прыкметах ... Прачытаць
Вараток – традыцыйнае прыстасаванне для падцягвання да лодкi невада пры лоўлi рыбы ў адкрытай вадзе; драўляны барабан з воссю, якая ўстаўлялася ў адтулiну стоек, прымацаваных да бартоў лодкi. Прыводзiўся ў рух пры дапамозе чатырох ручак, замацаваных у барабане, на якiя намотвалася невадная вяроўка. Падобны В., але з дзвюма caгнутымi ручкамi ў тарцы барабана, выкарыстоўваецца для выцягвання вядра з калодзежа. Прачытаць
Варатыла – гл. арт. Вараціла
Вараціла – назва навоя, пашыраная на Пд Беларусi. Прачытаць
Варвара – прысвятак у народпым календары, дзень хрысцiянскай пакутнiцы (адзначаўся 4 снежня с. ст.), якi лiчыўся ў народзе жаночым святам. На В. забаранялася прасцi кудзелю; у гэты дзень выпякалi вылепленыя з пшанiчнага цеста галовы, poгi, капыты, вушы i iмi кармiлi хатнюю жывёлу, каб яна добра вялася. Пасля В. дзень паступова пачынаў расцi (<"Варвара ночы ўварвала, а дня прытачыла»). Добрае надвор'е на В. прадракала добры ўраджай iльну на наступнае лета. Прачытаць
Варган – народны самагучны язычковы музычны iнcтpумeнт. Падковападобны жалезны В. мае паралельна падоўжаныя канцы, памiж iмi праходзiць прымацаваны пасярэдзiне галоўкi язычок (тонкая стальная пласцiнка з загнутым канцом). У час iгpы В. зацiскалi зубамi або прыцiскалi да ix. Рот выконваў ролю натуральнага рухомага рэзанатара. Язычок зашчыпвалi ўказальным пальцам правай pукi. У выніку бесперапыннай вiбрацыi язычка ўзнiкаў бурдон (гук нязменнай вышынi, якi цягнецца бесперапынна). Невялiкi дыяпазон В. абмяжо ... Прачытаць
Варганiца – гл. арт. Варган
Вароты1 – лёгкiя з гарызантальных жэрдак кратаваныя рамы на лазовых, вяровачных цi металiчных петлях у сцяне, плоце для праезду на загуменне. Пры адсутнасцi брамы В. маглi быць i для ўезду ў двор з вулiцы. В. у хлеў, гумно, клуню, пуню, стайню рабiлі з дошак глухiмi. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.