РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 18
Вароты2 – гл. арт. Паплаў
Варштат сталярны – прыстасаванне для сталярных работ - апрацоўкi дошак, брускоў, бандарных клёпак i iнш. У мiнулым В. уяўляў сабой услон з клямарам, у якi зацiскалася драўляная форма, што апрацоўвалася пры дапамозе струга, гэбля i iнш. дрэваапрацоўчых iнcтpумeнтaў. У рабочым стане майстар садзіўся на В., заціскаў рычаг клямараў нагою. Часам В. рабiлi з натуральнага ствала дрэва з каранёвымі aдpocткaмi, што служылi ножкaмi. Больш сучасны В. разлiчаны для работы стоячы i ўяўляе сабой мaciўную пляцоўку з клямарамi (д ... Прачытаць
Варштат ткацкі1 – механiчны ткацкi стан, які выкарыстоўваўся ў месцах развiцця саматужных промыслаў, а таксама ў ткацкiх школах-майстэрнях, пашыраных на Беларусi ў 2. пал. 19 ст. Прачытаць
Варштат ткацкі2 – Удасканалены ткацкі стан для красён, аснашчаны дэталямі механiчнага ткацкага стана: зубчатымі коламi на навоях, дадатковым навоям для гатовай тканіны i iнш. Бы распаўсюджаны па ўсёй Беларусi. Часам В. называлi звычайныя кросны. Прачытаць
Варыва1 – вараная рэдкая страва. Прачытаць
Варыва2 – Квашаная гapoднiнa. Каб захаваць гapoднiну на дoўгi час, спажывапь зімой i вясной, яе квасiлі, пазней - салiлi. Kaпусту квасiлi сечаную, качанаммi, палавiнкамі (палюткамi), з вадою без солi i з соллю без вады. Буракі таксама квасiлi. В. складалi ў бочкі (варыўныя), якiя ставiлi ў варыўню ці склеп. Спажывалi В. сырым цi гатавалі з яго гарачыя стравы. Назва В. захавалася ў Цэнтр. i Усх. Палессi; у зах. раёнах Беларусi В. называюць свежую гародніну. Прачытаць
Варыўня – старадаўняя гаспадарчая пабудова зрубнай канструкцыi для захоўвання бульбы, гapoднiны, caдaвiны, малака i iнш. харчовых прыпасаў. У В. трымалi невялiкiя гаспадарчыя прылады. Сцены iмшаныя, без вокан або з маленькай, у aдно два бервяны адтулiнай, якая закрывалася засаўкаЙ. Ставiлi В. асобна цi ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў. У вялiкiя маразы абагравалася печкай - каменкай цi жарам. Найбольшае пашырэнне на Беларусi мела ў тых раёнах, дзе ўзровень грунтавых вод не даваў магчымасцi будавац ... Прачытаць
Варэнікі – мучная стpaвa. У замешанае на вадзе цi малацэ крутое цеста з пшанiчнай, жытняй або грэцкай мукi загортваюць тварог, ягады, садавiну, мак або канаплянае семя. Вараць у падсоленым кiпенi. Падаюць са смятанай або маслам. На святы Варвары, Мiколы варылi В. з семем i макам. Былi распаўсюджаны на Пд Беларусi i на Укpaiнe. У наш час вядомы паўсюдна. Прачытаць
Васкабойня – майстэрня па прыгатаванню воску. На Беларусі вядома з 16 ст. Невялікае збудаванне, звычайна драўлянае, з цяглянай або каменнай печчу, у якую ўмуроўваўся кацёл для плаўлення воску. Расплаўлены воск па спецыяльным латку выцякаў у разнастайныя формы. В. часта згадваліся ў прывілеях гарадам на магдэбурскае права. Паводле дакументаў 16 - 18 ст., В. існавалі ў Полацку, Мінску, Оршы, Слуцку і інш. гарадах; былі яны і ў мястэчках, фальварках, манастырах. Прачытаць
Ват – традыцыйная рыбалоўная снасць; сеткавы мяшок, прымацаваны да квадратнай рамы. Выкарыстоўваўся ў час веснавога разліву, калі ў плацінах вадзяных млыноў адкрывалі адтуліны, каб аслабіць напор вады. В. на вяроўках апускалі пад струмень, разам з якім у сеткавы мяшок трапляла рыба. Найбольш вядомы на Палессі. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.