РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Ваўкавыска-камянецкі строй – традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення на Панямонні; бытаваў у асяроддзі сялян і дробнай шляхты ў Ваўкавыскім, Пружанскім і Камянецкім р-нах. Гарнітур жаночага летняга адзення складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха, гарсэта (неабавязковая частка гарнітура), пояса, галаўных убораў і ўпрыгожанняў. Кашуля мела глыбокі разрэз пазухі і высокі стаячаадкладны каўнер. Удоўж рукавоў і па цэнтры кашулі чырвонымі або чырвона-чорнымі ніткамі (горынь) вышывалі раслінныя, зааморфныя і геаметрычныя ... Прачытаць
Ваўкалак – вобраз у старадаўніх павер'ях беларусаў і інш. славянскіх народаў, пярэварацень, чалавек, які дзівосным спосабам набыў на некаторы час аблічча ваўка. Уяўлялі, што у адрозненне ад звычайнага воўка В. больш высокага росту, з вялікай галавой, чатырма вачыма (2 на лбе, 2 на патыліцы); ён нібыта бачыць з усіх бакоў, вые не па- воўчаму, а стогне і плача, як чалавек. Паводле паданняў В. дзялілі на 2 групы. Да адной адносілі фантастычных істот, у якія быццам ператваралі людзей чараўнікі пры дапамозе зам ... Прачытаць
Ваўкаўня – пастка для лоўлі ваўкоў; нерухомае лоўчае збудаванне з забітых у зямлю і пераплеценых лазою трохметровых жэрдак. На Міншчыне мела форму круга з крыламі, што накіроўвалі ў В. Уваход прыкрывалі дзверцы, якія свабодна адчыняліся ў сярэдзіну і ўтрымлівалі звера ў пастцы. Калі звер ішоў па вузкім праходзе паміж скрынкай з прынадай і сценкай В., ён сам зачыняў іх. Больш стараж. тып В. нагадваў у плане вялізнага слімака. Завостраныя гнуткія дубовыя спіцы (оспы) у сценцы спіралепадобнага праходу прапуск ... Прачытаць
Ваўкоўня – гл. арт. Ваўкаўня
Ваўначоска – прыстасаванне для рыхлення і часання воўны. Паводле спосабу прывядзення ў дзеянне падзяляліся на вадзяныя (пры млынах, пераважалі ў мястэчках і гарадах), конныя і ручныя (у ьуйных вёсках). Прынцып іх работы быў амаль аднолькавы: воўну клалі на рашотку з лучыны, адкуль яна пры дапамозе палатнянага транспарцёра падавалася на барабан і сістэму валкоў, абцягнутых мешкавінай з драцянымі шчоткамі. Праходзячы празвалкі, воўна расчэсвалася і трапляла на барабан, адкуль яе здымалі ў выглядзе кудзелі. У н ... Прачытаць
Ведары – гл. арт. Кішкі
Века – гл. арт. Доўжня
Велікодны пірог – гл. арт. Абрадавае печыва
Вена – у старажытных славянскіх і некаторых інш. гародаў Еўропы выкуп жаніха за выкраданне нявесты ці загаддзя абумоўленая плата яе бацькам або сваякам. Памеры былі яго даволі значнымі. На Русі, акрамя таго, В. плацілі бацькі нявесты грамадзе і феадалу. Упершыню ўпамінаецца ў "Аповесці мінулых гадоў" (пач. 12 ст.). З эвалюцыяй сямейных адносін пераўтварылася ў сімвалічны абрад, а сам тэрмін "В." атрымаў значэнне пасагу, які бацькі давалі за нявестай. Узнікшая як звычай, В. з цягам часу была заканадаўча ... Прачытаць
Венцер – сеткавы мяшок (куль) на абручах з адной або дзвюма перагародкамі (горламі) унутры; традыцыйная рыбалоўная снасць. Рыба заплывала ў куль праз адтуліну ў горле. Да мяшка пры ўваходзе прывязвалі адно (аднакрылы В.) ці два (двухкрылы В.) сеткавыя крылы (нацягнутыя па вертыкалі на драўляныя планкі), што перагароджвалі шлях рыбе і накіроўвалі яе ў куль. У глухім канцы куль сцягваўся шнурком. В. устанаўліваўся ўвдаёме пры дапамозе калкоў. Аднакрылымі В. лавілі рыбу пераважна ў азёрах, двухкрылымі - па ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.