РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Вераб’іная ноч – гл. арт. Рабінавая ноч
Веранда – адкрытая або закрытая прыбудова да дома з боку ўваходных дзвярэй. Гістарычна развілася з ганка. З'яўляецца дадатковым гаспадарчым памяшканнем. Часта выкарыстоўваецца як летняя кухня, часам ў В. адгароджваецца кладоўка. В. спарадычна сустракаліся ў вясковым будаўніцтве з 19 ст. ў заможных сялян. Значнае пашырэнне атрымалі ў паслякастрычніцкі час. Найбольш тыповыя - зашклёныя В. памерам 10 -15 кв. м. Некаторыя хаты маюць па 2 В.: на вуліцу і панадворак. Ніжняя частка каркаса В. ашалёўваецца дошкам ... Прачытаць
Верацяно – прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. У стараж. часы В. служыла драўляная крыху завостраная палачка даўжынёй 20 - 30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай. В. выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш. На вытачаных В. дзеля зручнасці і як аздабленне наразалі кольцы - паглыбленні. Прачытаць
Верашчака – традыцыйная страва, род мачання да бліноў. Абавязковыя кампаненты верашчакі – кавалачкі свінога сала і мяса, свіная рабрына, кавалкі каўбасы, духмяныя прыправы. Верашчака заўсёды падкалочваецца мукой. Мае розныя варыянты прыгатвання: сала, каўбаса, рабрына падсмажваюцца на патэльні, потым туды ўліваецца падкалота (мука, рэдка разведзеная вадой), дадаюцца духмяныя прыправы, усё разам варыцца або пячэцца ў печы (Лагойшчына, Магілёўшчына, Тураўшчына); сала, каўбаса і інш. варацца, потым страва падк ... Прачытаць
Вербніца – апошяя нядзеля перад вялікаднем. У некаторых мясцовасцях пашырана назва вербная нядзеля. На В. паўсюдна асвячалі ў царкве галінкі вярбы, якім ў гэты дзень сцябалі адзін аднаго (дзяўчына, сцябаючы незнаёмагахлопца, пыталася ў яго імя, жадаючы даведацца пра імя свайго будачага мужа). Асвячонай вярбе надаваліся магічныя ўласцівасці, таму яе доўга захоўваліў хаце: ёю выганялі на першы выпас жывёлу; існавала павер'е, што, з'еўшы 9 пупышак, можна засцерагчыся ад зубнога болю і ліхаманкі. Аздобленыя ка ... Прачытаць
Вернік1 – адзін з каляднікаў, якому даручалі насіць сабраныя ў час калядавання пачастункі. Прачытаць
Вернік2 – Вартаўнік-прыёмшчык у рыбацкай арцелі для аховы рыбы. Назначаў яго ўладальнік промыслу. Прачытаць
Вершаліна – старыжатная цяглавая прылада для апрацоўкі глебы: найбольш архаічны тып бараны. Рабілі з верхавіны елкі, сукі якой абсякалі на адлегласці 40 - 60 см ад ствала і завострывалі іх. За больш тонкі канец мацавалі пастронкі. В. цягнуў звычайна адзін конь ці вол. Ужываліся на падсечным (агнявым) земляробстве. На лясных лядах, дзе аставался шмат пнёў і каранёў, В. была асноўнай земляробчай прыладай, што сумяшчала ў сабе функцыі бараны і сахі. У сельскагаспадарчай практыцы беларусаў эпізадычна сустракалі ... Прачытаць
Весніцы – лёгкія, часцей кратаваныя дзверцы для ўваходу з вуліцы ў двор ці са двара на агарод, у сад. В. праразаюцца непасрэдна ў варотах ці будуюцца побач з імі. На У Беларусі, дзе найб. пашыраны глухія брамы, В. робяць са шчыльна збітых дошак, часта аздабляюць разьбой, размалёўкай, фігурнымі завесамі і клямкамі. На астатняй тэр. Беларусі пераважаюць лёгкія В. са штыкетніку. Прачытаць
Ветравыя дошкі – гл. арт. Ветраніцы
2009–2019. Беларусь, Менск.