РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Ветраніцы – дошкі, якія закрываюць тарцы двухсільнай страхі, радзей страхі " з прычолкам" у традыцыйнай сялянскайхаце. У некаторых мясцовасцях цераз В. прапускаюць канцы лат. Раней В. прызначаліся для ўмацавання саламянага пакрыцця на страсе. Пазней іх сталі рабіць і пры інш. тыпах пакрыцця. В. ахоўваюць латы і шчыт ад ападкаў. Іх вяршыні ствараюць вільчык. Традыцыйна В. упрыгожваюцца разьбой. На Паазер’і часцей выкарыстоўваюцца сюжэты геаметрычнага арнаменту, на Панямонні, у цэнтр. раёнах Беларусі і асаблі ... Прачытаць
Вечарына – гл. арт. Вечарынка
Вечарынка – даўні звычай сялянскай моладзі збірацца вечарамі, асабліва ў нядзелю ці свята, на танцы і гульні. Наладжвалі пераважна зімой у прасторнайхаце або карчме. У грамадскім побыце дарэвалюцыйнай вёскі - найбольш даступная магчымасць сустрэч моладзі. Бытавалі В. і ў гарадскім асяроддзі. У пач. 20 ст. ў гарадах і мястэчках В. выкарыстоўвалі аматарскія гурткі для папулярызацыі бел. літаратуры і мастацтва (т. зв. беларускія В.). В. (танцы, танцавальныя вечары) у наш час праводзяцца ў клубах, Дамах культур ... Прачытаць
Вешніцы – гл. арт. Коварат
Веялка ручная – прылададля веяння абмалочанага збожжа. Лёгкая драўляная лапатка (даўжыня 30 - 35 см, шырыня 15 - 20 см) з кароткай ручкай. Рабілі пераважна з суцэльнага кавалка дрэва (бярозы, асіны, вольхі, ліпы, вярбы), радзейз тонкіх дошчачак ці фанеры. Дноўвагнутае (выдзеўбанае) або прамое (пераважна на ПнУ беларусі). Прачытаць
Веялка фабрычная – гл. арт. Арфа
Вілачнік1 – дзяржанне вілаў, вілак. Прачытаць
Вілачнік2 – гл. арт. Качарэжнік
Віліца – гл. арт. Ігліца
Вілкі – хатні бытавы (пячны) інвентар. Паўкруглы жалезны рагач (ухват), насаджаны на доўгае драўлянае цаўё. Служыцьдля падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставяць у печ або дастаюць з яе. У інтэр’еры традыцыйная сялянскай хаты В. займаюць месца каля печы ў качарэжніку, разам з качаргой, чапялой і інш. пячным інвентаром. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.