РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Грыжанка – Даўняя страва з бручкі, якую крышылі на дробныя кавалкі, тушылі ў вадзе, запраўлялі малаком. Вядома на Віцебшчыне. Прачытаць
Грыўня1 – Даўняя адзінка вагі каштоўных металаў. На Беларусі важыла прыблізна паўфунта (195,9 г). Прачытаць
Грыўня2 – Грашовая адзінка ў Вял. Кн. Літоўскім вартасцю 48 грошаў (15 кап.). У сучаснай бел. мове слова “Г.” ўжываецца са значэннем грашовая адзінка як гістарызм, а таксама 10-капеечная санета. Прачытаць
Грэбень1 – пласцінка (пераважна з косці) з зуб’ем для расчэсвання валасоў або для заколвання і ўпрыгожвання жаночай прычоскі. Г. для расчэсвання выкарыстоўваюць і ў якасці музычнага інструмента – меладычнага ці рытмічнага. У першым выпадку паміж зубамі Г. замацоўваюць ліст тонкай паперы, лёгка кранаючыся якой вуснамі, выканаўца спявае мелодыю. Гукавыя ваганні, што пры гэтым узнікаюць, перадаюцца на паперу і, праходзячы паміж зубамі Г., узмацняюцца. Гучанне інструмента даволі чыстае, насычанае і своеасаблі ... Прачытаць
Грэбень2 – Прылада для часання льнянога валакна. Вядомы драўляныя (найб. Старажытныя) і металічныя Г. На Беларусі бытавалі 25 тыпы драўляных Г.: лапатападобныя (характэрныя для Пд) і прамавугольныя (характэрны для Пн). Першы тып выраблялі з аднаго кавалка дрэва (асіны, бярозы). На лопасці (шырынёй 20 – 35 см) прарэзвалі зуб’е (20 – 25 см), лопасць пераходзіла ў ручку (80 – 90 см; звычайна ручку клалі на ўслон і садзіліся на яе). Другі тып – прамавугольная дошка (даўжынёй 1 м, шырынёй 30 – 40 см), у цэнтры ... Прачытаць
Грэбля – гл. арт. Гаць
Губка1 – мера асновы, палатна даўжынёй на сноўніцу (хатнюю сцяну). Прачытаць
Губка2 – Высушанае цела губы-грыба для здабывання агню. Прачытаць
Гудавіцкае свяцілішча – этнаграфічны аб’ект і, верагодна, помнік язычніцкага культу каля в. Гудзевічы і в. Верхалес Чэрвенскага р-на. Паводле будовы нагадвае аналагічныя помнікі смаленскіх крывічоў і Паўн. Букавіны, што дазваляе датаваць помнік канцом 1-га тысячагоддзя н. э. Размешчана на невысокім узгорку, які называюць Святая, або Мар’іна Горка. Уяўляе сабой пляцоўку (52*53 м), абкружаную невысокім валам і ровам; уваход з З. У цэнтры пляцоўкі ляжыць камень з выявай, якая нагадвае свет чалавечай ступні (захаваўся ў па ... Прачытаць
Гудай – гл. арт. Гуды
2009–2019. Беларусь, Менск.