РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Гудасы – гл. арт. Гуды
Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей – Заснаваны ў 1965 пры Гудзевіцкай сярэдняй школе (Мастоўскі р-н). Адкрыты для наведвання 2.2.1968. Мае 11 экспазіцыйных залаў (пл. 546 м.кв), каля 12 тыс. экспанатаў (1988). Экспазіцыя пачынаецца з музея этнаграфіі – сялянскай хаты, у інтэр’еры якой прадметы хатняга ўжытку, прылады працы, с.-г. інвентар 19 – пач. 20 ст., (жорны, драўляная барана, саха, плуг, рэзгіны, склюд, цэбар, таўкач, дзежка, бойка, спарышы, міскі, глякі, сявенькі, кашы апалушкі, начоўкі, лавы, калыска, куфар, старжытны камен ... Прачытаць
Гуды – Старажытная назва (экзаэтнонім) беларускамоўнага насельніцтва ўсх. Літвы і беларусаў сумежных тэрыторый. У гіст. Крыніцах назва Г. і вытворныя тапанімічныя формы Гудзелі, Гудзішкі, Гудаўшчына, Гудалаўка, Гудоніс, Гудагай, Гудзенай і інш. вядомы з 15 ст. На думку даследчыкаў, геагр. Арэал тапонімаў з коранем “гуд” акрэслівае старажытную кантактную зону бел. і літоўскага насельніцтва. Прачытаць
Гужавы транспарт – від сухапутнага транспарту, дзе ў якасці цягі выкарыстоўвалася рабочая жывёла. На Беларусі асноўнай цяглавай сілай здаўна быў конь, у паўд.-зах. частцы – і вол. Жывёлу запрагалі ў вазы з дапамогай вупражы (гл. Запрэжа). Канструкцыя і знешняя форма Г. т. адлюстроўвалі сезонныя ўмовы, функцыянальнае прызначэнне, сацыяльную прыналежнасць і рэгіянальныя асаблівасці вытворчай культуры. У залежнасці ад пары года сродкі Г. т. падзяліліся на колавыя, або летнія (калёсы, мажара, фургон, тарантас, роспуск ... Прачытаць
Гужба – гл. арт. Віцы
Гужы – скураныя ці вераўчаныя петлі, замацаваныя ў хамуце, якімі пры запрэжцы хамут злучаюць з дугой і аглоблямі. Прачытаць
Гуканне вясны – старажытны язычніцкі абрад; першае па часе вяснавое свята. У асобных месцах пачыналася 1 сакавіка с. ст. (на хрысціянскае свята Аўдакеі), усюды – з 25 сакавіка на благавешчанне). Удзельнікі абраду выходзілі на высркае месца (горку, бераг ракі, возера, куды звычайна збіралася моладзь), раскладалі вогнішчы ( на Магілёўшчыне палілі ўсякае смецце – ачышчалі зямлю, на Гомельшчыне запаленае кола на плыце пускалі па рацэ – водгалас культу сонца), спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды, якія выконвалі магіч ... Прачытаць
Гульцяі – гл. арт. Лёзныя
Гумно – гаспадарчая пабудова для працяглага захоўвання і апрацоўкі неабмалочанай збажыны, саломы, сена. У помніках усх.-слав. Пісьменства слова “гумно” фіксуецца з 11 ст. Спачатку гэта было месца, дзе жывёлая “мялі” (вымалочвалі) зерне. І цяпер ў некаторых раёнах Мінскай, Віцебскай, Гродненскай абл. Так называюць пляцоўку для малацьбы ў сярэдзіне Г. або каля яго. Пазней тэрмін пераасэнсаваўся. У стараж. – бел. помніках 15 – 17 ст. ён ужываўся як агульная назва ўсіх будынкаў для захоўвання збожжа і сена. ... Прачытаць
Гусла – гл. арт. Гуслі1
2009–2019. Беларусь, Менск.