РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Галяра – Драўлянае пласкадоннае хадавое судна без палубы, з двухсхільнай страхой або без яе, з разгорнутымі ці амаль прамымі бартамі, з тупым носам і кармой. У плане мела выгляд трапецыі. Даўжыня 20 – 30 м, шырыня 2 – 5 м, грузападымальнасць 15 – 75 т. Г. будавалі ў 19 ст. на Дняпры, Бярэзіне, Бугу, Нёмане, Дзясне, Вісле. Служылі 8 – 12 навігацый. Прачытаць
Ганак – Крытая прыбудова з прыступкамі, апорнымі слупкамі перад уваходнымі дзвярамі. Да сярэдзіны 19 ст. ў вясковым будаўніцтве на Беларусі Г. як элемент хаты не тыповы. Звычайна над уваходам рабілі казырок, клалі каля парога вял. Камень, стары жорнавы, масіўную калоду. У канцы 19 ст. сустракаўся Г. у выглядзе невялікай дашчанай пляцоўкі з прыступкамі і 1- ці 2-схільнай стрэшкай на 2 або 4 слупах (адкрыты). Радзей сустракаўся Г. з поручнямі і лаўкамі. У канцы 19 – пач. 20 ст. пашырыліся глухія і кратава ... Прачытаць
Ганец – гл. арт. Каза1
Ганцавіцкія паясы – Традыцыйныя тканыя паясы, якія вырабляюць у в. Люсіна, Макава, Дзяніскавічы, Хатынічы Ганцавіцкага р-на (захаваліся з канца 19 ст.). Ткалі на ніту (гл. Ткацтва паясоў) з лёну, воўны, бавоўны даўжынёй 150 – 350, шырынёй 1,5 – 7 см. Сучасныя паясы даўжынёй 150, шырынёй 1,5 – 2 см ткуць таксама з сінтэтычных нітак. Кампазіцыйна падзяляюцца на падоўжна-паласатыя паясы з шырокай (звычайна чырвонай) паласой, якая разбіваецца вузкімі паскамі ці дробным шашачным узорам інш. колеру, і перабіраныя (узорыс ... Прачытаць
Ганчак – Тып баржы; пласкадоннае судна без палубы і аснасткі. Даўжыня да 63,9 м, шырыня да 14,9 м, грузападымальнасць да 13 т. Выкарыстоўвалі для перавозкі вугалю, лясных і будаўнічых (мел, каменне) матэрыялаў з дапамогай буксірных параходаў. Г. будавалі на Дняпры, Сожы ў канцы 19 – пач. 20 ст. Служылі 8 – 10 навігацый. Прачытаць
Ганчарная сістэма мер – Традыцыйная сістэма адзінак абазначэння глінянага посуду ў залежнасці ад яго ёмістасці. Узнікла ў сувязі з аптовым продажам вялікіх партый і абменам на збожжа глінянага посуду розных памераў. Вядомы 3 мясцовыя Г. с. м. – палеская, паўночнабеларуская, заходнебеларуская, пашыраныя ў 19 – пач. 20 ст. ў бел. гарадах і мястэчках. Палеская сістэма мер склалася ў былым мяст. Гародна (в. Гарадная Столінскага р-на): мамзэлік (толькі гаршчок) – каля 0,5 л, мамзэль (гаршчок) і мамзэлевыя (міскі, збанкі, га ... Прачытаць
Ганчарны горан – Спецыяльная печ для абпальвання ганчарных вырабаў. Прымяненне яго характэрна для высокаразвітога ганчарства. Ва Усх. Еўропе Г. г. пашырыўся з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н.э (антычныя гарады Паўн. Прычарнамор’я). На ўсходнеслав. Землях вядомы з 12 – 13 ст. (па археалагічных знаходках). Археолагі выявілі ў Мінску Г. г. 16 ст. Г. г. муравалі з абпаленай ці сырцовай цэглы, камянёў, гліны пад адкрытым небам (напольныя), часам у ганчарні. Палявыя Г. г. размяшчалі воддаль ад жылых і гасп. Будынкаў ... Прачытаць
Ганчарныя вырабы – Посуд і іншыя гаспадарчыя і дэкаратыўныя рэчы з гліны. Форма Г. в. мянялася на працягу тысячагоддзяў пад уплывам культурна – бытавых, эканам. І сацыяльных фактараў. Самыя раннія – вастрадонныя, пазней кругладонныя пасудзіны – гаршкі і кубкі. З развіццём земляробства і жывёлагадоўлі вытворчасць прадуктаў харчавання павялічылася, больш разнастайнай стала ежа і спосабы яе гатавання, што абумовіла змены ў формах Г. в. У бронзавым веку масавае пашырэнне атрымаў пласкадонны посуд, які выраблялі ўжо ў ... Прачытаць
Ганчарныя прылады працы – Прыстасаванні і інструменты, якімі карыстаюцца ў працэсе вытворчасці ганчарных вырабаў. Некаторыя з іх дайшлі з глыбокай старажытнасці і амаль без змен захаваліся ў вясковых ганчарных цэнтрах на ПнЗ Беларусі. Найб. Дасканалымі і рназнастайнымі былі прылады ў гарадскіх і местачковых рамеснікаў, у сельскіх майстроў на Падняпроўі і Палессі. У ліку асноўных прыстасаванняў былі ганчарны круг і ганчарны горан. Для нарыхтоўкі і апрацоўкі сыравіны і падрыхтоўкі фармовачнай масы выкарыстоўвалі рыдлёўкі, ... Прачытаць
Ганчарня – Майстэрня ганчара; спецыяльнае памяшканне для вытворчасці ганчарных вырабаў саматужным спосабам. У 19 – 1-й пал. 20 ст. Г. меліся ў заможных майстроў у Гродне, Барысаве, івянцы, Ракаве, Ружанах і інш. Вясковыя, большасць гарадскіх і местачковых ганчароў працавалі ў хаце. Тыповая Г., дзе разам з яе ўладальнікамі працавала некалькі чалавек, уяўляла сабой цаглянае збудаванне з 2 памяшканнямі. У адным памяшканні ўздоўж сцен стаялі лавы з ганчарнымі кругамі (побач з уваходам быў гліннік – месца для з ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.