РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Гарбузовая каша – гл. арт. Гарбузянка
Гарбузянка – Традыцыйная страва. Ачышчаны гарбуз крышаць, дабаўляюць крупы (часцей за ўсё прасяныя) і вараць. Згатаваную Г. таўкуць, часам ставяць у лёгкі дух, заліваюць параным малаком, дадаюць соль, цукар, масла. Пашырана на ўсёй Беларусі. Прачытаць
Гардзялі – гл. арт. Віцы
Гарлач – Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў. У пісьмовых крыніцах старажытнарускага часу вядомы пад назвай “кринъ”. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без ручкі і дзюбкі). У гісторыі развіцця ганчарных вырабаў быў прататыпам збана. Прапорцыі сілуэта Г. маюць мясцовыя адрозненні: на ПдЗ пераважаюць з аб’ёмным тулавам, на У – падоўжаныя, зграбныя па абрысах, на ПнЗ – слабапрафіляваныя з шырокім горлам. Найбол ... Прачытаць
Гармонік – Язычковы пнеўматычны клавішны музычны інструмент. Галоўныя канструкцыйныя часткі: корпус (паводле бел. нар. Тэрміналогіі – каробка), мех, меладычныя і басавыя клавіятуры (галасы, басавікі), стальныя язычкі (пішчыкі). Прыйшоў на Беларусь з Расіі ў 2-й пал. 19 ст., спачатку на Віцебшчыну, у 20 ст. пашырыўся на астатняй тэрыторыі. Займае адно з вядучых месцаў у нар. Інстументарыі. Найбольшае пашырэнне атрымалі 2 разнавіднасці Г. – хромка (грамаціка) і венка. Выкарыстоўваецца як інструмент сольны і ... Прачытаць
Гармоня – гл. арт. Гармонік
Гармошка – гл. арт. Гармонік
Гарнец1 – Адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў у сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Сейм 1766 зацвердзіў Г. малы (шынковы), роўны 2,8237 л; Г. вялікі (цэхавы) – у два разы большы – 5,5474 л. У бочку віленскую ўмяшчалася 144 Г. малыя, ці 72 Г. вялікія. Да ўвядзення метрычнай сістэмы мер карысталіся Г., роўным 3,28 л. Прачытаць
Гарнец2 – Пасудзіна такой ёмістасці. Прачытаць
Гарно – гл. арт. Горан1
2009–2019. Беларусь, Менск.