РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Гафт1 – Ручная ці машынная вышыўка каштоўным матэрыялам: каляровымі шаўковымі, залатымі, сярэбранымі ніткамі, жэмчугам, камянямі. Вышыўка з выкарыстаннем металічных бляшак у аздобе галаўных убораў і адзення вядома з ранняга сярэднявечча, з 19 ст. ўжываліся металічныя мішурныя ніткі розных відаў, бісер. Фонам служыў шоўк, аксаміт, парча і інш. тканіны. У 16 – 18 ст. на Беларусі Г. аздаблялі літургічнае і свецкае адзенне, дэкаратыўныя тканіны (у Дзярж. Музеі БССР і Музеі стараж.-бел. культуры ІМЭФ АН БССР ... Прачытаць
Гафт2 – Народная вышыўка разнастайнымі відамі ажурных швоў (гл. Сакаленне). Прачытаць
Гафт3 – Машынная вышыўка белай ажурнай гладдзю па баваўнянай белай тканіне. Сучасная мастацкая прамысловасць вырабляе гафтаваныя тканіны, тасьму для аздобы жаночага адзення, пасцельную бялізну. Прачытаць
Гафтаванне – гл. арт. Гафт2
Гаць – Дарожнае збудаванне, шлях, пракладзены ў нізкім, балоцістым месцы. Аснову прасцейшай Г. складаў насціл з галля. Пры большым грунтоўным будаўніцтве галлё і хмызняк клалі вязанкамі (фашынамі), забівалі каламі і прысыпалі зямлёю; паабапал капалі канавы, якія выконвалі меліярацыйную ролю. Падножжа схілаў Г. нярэдка ўмацоўвалі плятнём, абкладвалі дзёрнам. Пры будаўніцтве выкарыстоўвалі і бярвенне; з гэтай мэтай на балоцісты грунт удоўж шляхуклалі тоўстыя лігары, а наверх упоперак – суцэльным насцілам ... Прачытаць
Гбала – Прыстасаванне для гнуцця дуг, палазоў, абадоў для колаў. Уяўляла шаблон па форме дугі ці полаза, высечаны ў калодзе або зроблены на сцяне пабудовы (баба). Для гнуцця абадоў выкарыстоўвалі звычайна круглую калоду з жалезным круком, вертыкальна ўкапаную ў зямлю. Падрыхтаваны для гнуцця матэрыял папярэдне распарвалі ў хатніх печах, лазнях ці спецыяльных парнях. Прачытаць
Гіба – гл. арт. Губка1
Гільца – гл. арт. Ёлачка
Гіляра – гл. арт. Галяра
Гладзь – Від вышыўкі. Паводле спосабу выканання вылучаюць Г. лікавую і адвольную, 1- і 2-баковую, па суцэльнай і па ажурнай тканіне. Кашулі, фартухі, ручніковыя галаўныя ўборы здаўна вышывалі 2-баковай лікавай прамой і касой Г. (насціланне, высціланне). Арнамент з простых геаметрычных фігур (васьміпялёсткавыя разеткі, зоркі, крыжыкі, ромбы, трохвугольнікі) вышывалі паралельнымі шыўкамі па лініі ўтку, асновы або па дыяганалі. Адзін з традыцыйных прыёмаў вышыўкі – аднабаковая лікавая Г., якой аздаблялі тка ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.