РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Глейна – Назва звяна плыта ў басейне Зах. дзвіны (р. Лучоса, Бобр і інш.). На Зах. Дзвіне 4 Г. злучаліся ў плыт. Прачытаць
Глечык – гл. арт. Збан
Глёк – гл. арт. Гляк
Глыбоцкая кераміка – Ганчарныя вырабы майстроў з г. Глыбокае. У 1920 – 30-я г. працавала каля 10 майстроў, якія выраблялі разнастайную гаспадарчую і дэкаратыўную кераміку – гаршкі, макатры, бабачнікі, збанкі, гарлачы, глякі, слоікі, спарышы, міскі, паўміскі, масленіцы, цукарніцы, хлебніцы, чайнікі, кубкі, рукамыйнікі, вазоны, а таксама цацкі і інш. Посуд вызначаўся плаўнымі мяккімі абрысамі. У залежнасці ад памераў меў розныя назвы (гл. Ганчарная сістэма мер). Фармавалі ў тэхніцы выцягвання на нажным ганчарным круз ... Прачытаць
Гляк – Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі рэчываў – алею, квасу, вады і інш. Шарападобная, радзей крыху падоўжаная пасудзіна з плоскі дном, кароткім вузкім горлам з дзюбкай або без яе, 1 – 2 ручкамі (вядомы Г. і з пляскатымі бакамі, без ручак, з 4 гарызантальна пастаўленымі вушкамі ўверсе і ўнізе тулава, праз якія прасоўвалі вяроўку). Памеры ад цацачных (0,1 л) да вялікіх (8 – 10 л). У Г. заварвалі чай, рабілі настой зёлак (таму на З Віцебшчыны яго называлі зелянік). Ма ... Прачытаць
Гняздо – гл. арт. Дзіцячае месца
Гон – гл. арт. Гоні
Гоні – Старадаўняя народная мера даўжыні. Звычайна адлегласць, пройдзеная запрэжаным у саху канём у адзін бок без павароту або частка поля, апрацаваная (узараная ці скошаная) за адзін прыём. Мера не заўсёды аднолькавая, залежала ад фізічных магчымасцей чалавека і жывёлы, віду працы, таму ніколі не была афіцыйнай мерай, раўнялася прыблізна 80 – 100м. Прачытаць
Гонка1 – Назва звяна плыта на Прыпяці і Нёмане. Прачытаць
Гонка2 – Плыт на Дняпры і Сожы даўжынёю 60 – 100 м. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.