РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Гоншчыкі1 – плытагоны на Дняпры, Сожы, Прыпяці, Нёмане. Прачытаць
Гоншчыкі2 – гл. арт. Плытагоны
Горан1 – Кавальская печ для награвання металу, стацыянарнае абсталяванне кузні. Прамавугольны ў плане апечак рабілі з дрэва, муравалі з камянёў ці цэглы і запаўнялі глінай, часам над ім мацавалі бляшаны ці драўляны каптур для выхаду дыму. На левым краі ставілі невысокую мураваную сценку, каля яе рабілі паглыбленне для вугалю, куды праз адтуліну ў сценцы выводзілі сапло меха, што служыў для раздзімання ў Г. агню. Верх і дно меха (клапаны) былі дашчаныя на завесах, а скураныя бакавіны – накшталт гармоніка. ... Прачытаць
Горан2 – Вогнішча на плыце для прыгатавання ежы. Непадалёку ад будкі на бярвёнах рабілі насціл або скрынку (клетку) з дошак і насыпалі туды пясок, на якім распальвалі вогнішча. Часам пясок насыпалі на дзёран, укладзены травой уніз. Прачытаць
Горан3 – гл. арт. Ганчарны горан
Горынь – Назва чырвоных баваўняных нітак для вышывання і ткання. Тэрмін бытаваў пераважна на тэр. Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Прачытаць
Грабарства – Традыцыйны промысел, звязаны з землянымі работамі, якія выконвалі грабары. Яны капалі каналы, дрэнажныя канавы, студні, працавалі на пракладцы дарог і чыгунак, будаўніцтве крэпасцей. Бел. гарбары ў 17 ст. насыпалі валы ў Магілёве, у 1-й пал. 19 ст. выконвалі земляныя работы ў Крамлёўскім садзе ў Маскве, удзельнічалі ў будаўніцтве і рэканструкцыі Агінскага, Дняпроўска – Бугскага, Бярэзінскага, Марыінскага, Новаладажскага і інш. каналаў, працавалі ў Пецярбургу, Кіеве, Варшаве. У 1824 у Пецярбургу ... Прачытаць
Грабары – Рабочыя, якія выконвалі земляныя работы; землякопы. Прачытаць
Грабеньчата-накольчатай керамікі культура – гл. арт. Днепра-данецкая культура
Грабёнка – Назва звяна плыта ў бас. Дняпра (Дняпро, Сож). Некалькі Г. звязвалі ў пленіцы (даўжыня 8 – 17 м, шырыня 5 – 7 м); 2 – 4 пленіцы складалі плыт – гонку (даўжыня 60 – 100 м). Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.